падабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца добрым, дабрэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, Мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Суровыя падрыўнікі падабрэлі, усе неяк адразу настроіліся на лірычны лад. Ваданосаў. / у безас. ужыв. Палагаднела, падабрэла на душы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́лькі, злучн.

Ужываецца пры даданых прычынных сказах у значэнні: «так як»; «таму што». Стрэлкі, якая раней вяла на ветку [чыгункі], не было, відаць, яе проста знялі, паколькі ветка не дзейнічала. Лынькоў. — Паколькі мы знайшлі цябе ў лесе, тваё прозвішча будзе — Лясны... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустазво́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Гаварыць пустое; балбатаць. — Другі баіцца, мусіць, буры: Даводзіць ён, што лепей крышку Было б сядзець нам у зацішку; А трэці проста пустазвоніць — Ні нападае, ні бароніць. Крапіва. «З Наталяй нельга пустазвоніць», — думаў Казімір. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс. Гарбук. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑размок, ‑ла; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць. У другім [двары] нічога няма, нават печышча даўно размокла. Кулакоўскі. Не было на .. [суку] і Толевай запіскі: ці то сарваў яе хто, ці проста размокла на дажджы і звалілася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нешырокая, невялікая рака. Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скна́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і скнарлівы. Не мог жа Змітрок, скнарысты і недалёкі чалавек, з якім Кірыл звязаўся дружбаю, дапамагчы яму знайсці сваё месца. Кавалёў. Здаўна ведаючы скнарысты Кастусёў характар, .. Антон проста ў вочы спытаў: — Што ў цябе? Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таршэ́р, ‑а, м.

Свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу. Можна хіба толькі пасля вячэры сесці ў крэсла пад таршэрам і, перагортваючы газеты, сказаць жонцы, як звычайную навіну: — Проста смех, Рытачка: Арсена Уладзіміравіча ў гарком вызывалі. Скрыган.

[Фр. torchére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскурсаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Асоба, якая паказвае экскурсантам выстаўленыя для агляду экспанаты ці вядзе іх па выдатных, памятных мясцінах, суправаджаючы наказ неабходнымі тлумачэннямі. Мяркуючы па гаворцы, пытанне, хто будзе правадніком, экскурсаводам, ужо вырашана, — цяпер проста дамаўляюцца пра маршрут. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашармака́ ’абы-як, як-небудзь’ (Сцяшк.), ’дарэмна, на дарэмшчыну’ (ТС, Растарг.), рус. нашарма́к, нашармака́ ’задарма, на чужы кошт, дарэмна’. Цёмнае слова. Паводле Шубы (Прыслоўе, 142), вынік адвербіялізацыі ўстойлівага словазлучэння, у якім форма він. скл. назоўніка супадала з формай род. скл.; назоўнік *шармак можна звязаць з устарэлым польск. szerm ’мах, замах, удар, укол’, параўн. асабліва prostym szermemпроста, не думаючы’, szermować językiem ’трапаць языком’, szermować ’выхваляцца; жартаваць’, якое запазычана з чэш. šermovati ’змагацца, фехтаваць’ (< с.-в.-ням. schërmen ’тс’, гл. Брукнер, 547; Махэк₂, 605).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)