абмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.
2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раствары́цца, ‑творыцца; зак.
Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь. Цукар растварыўся ў вадзе. // Спец. Утварыць раствор, змяшаўшыся з якім‑н. рэчывам. // перан. Згубіцца сярод каго‑, чаго‑н. Дарога даўно растварылася ў густым травастоі. Беразняк. Як лёгка патануць у натоўпе, растварыцца ў стракатым мільганні капелюшоў, каўняроў, .. паліто! Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ця 1 ’кашэль з вечкам, плецены з бяросты’ (івац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, з ням. Mütz ’шапка, фуражка, калпак’ < с.-н.-ням. mutze, якое з с.-лац. almutia ’шапка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух; футравае паліто’ (Васэрцыер, 158).
Му́ця 2 ’ілгун, манюка’ (івац., Нар. сл.), мутя́ ’хто гаворыць абы-што’ (пін., З нар. сл.), пін. ’няпраўда’ (Шатал.). Да муці́ць. Аб суфіксе ‑ʼа гл. Слаўскі, SP, 1, 59–60.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Прабрацца, пранікнуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж кім‑, чым‑н. Таццяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну. Ёй удалося праціснуцца. Васілёнак. Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй. Дуброўскі. Статкевіч праціснуўся між лавак. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пацерці.
2. у знач. прым. Са слядамі доўгага карыстання; паношаны. Пацёрты партфель. Пацёртае паліто. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Змардаваны, змарнелы. Пацёрты твар. Пацёрты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшпілі́ць, ‑пілю, ‑піліш, ‑піліць; зак., што.
Раз’яднаць што‑н. зашпіленае. Расшпіліць паліто. □ Нешта перашкодзіла старому гаварыць, ён задыхнуўся, расшпіліў каўнер. Бажко. Я расшпіліў кабуру, дастаў браўнінг і стрэліў у гадзюку. Мікуліч. // Вызваліць, раскрыць засцежку (гаплікі, гузікі і пад.), каб раз’яднаць зашпіленае. Заслонаў сеў за стол, расшпіліў гузікі кажушка і загаварыў. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.
1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.
2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак.
1. што. Перабыць якую-н. пару, ходзячы ў чым-н. ці як-н.
П. зіму ў асеннім паліто.
2. чым. У гульнях: пайсці іначай, перамяніць ход.
П. пешкай.
3. што. Перанесці на нагах (хваробу; разм.).
П. грып.
4. што і без дап. Абысці ўсё або многа чаго-н.
Колькі я перахадзіў за год!
Усе дарогі ў наваколлі перахадзіў.
|| незак. перахо́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)