пасумне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць сумным, сумнейшым. Віця пасумнеў: шкада, што не давялося нічога ўбачыць самому. Корзун. У люстэрку не адразу пазнаў сябе [Алесь]. Твар стаў бледны, нос завастрыўся, пабольшалі і пасумнелі вочы. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́шачку, прысл.

Разм. Тое, што і трошкі. Хоць бы трошачку ценю, Хоць бы кроплю вады, Хоць бы сівы арол Засланіў крыллем сонца! Панчанка. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нкий в разн. знач. то́нкі; (изысканный — ещё) даліка́тны;

то́нкий слой то́нкі слой;

то́нкий нос то́нкі нос;

то́нкий го́лос то́нкі го́лас;

то́нкие черты́ то́нкія ры́сы;

то́нкая рабо́та то́нкая рабо́та;

то́нкий кри́тик то́нкі кры́тык;

то́нкий за́пах духо́в то́нкі (даліка́тны) пах духо́ў;

то́нкая шту́чка то́нкая шту́чка;

то́нкий намёк то́нкі намёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кві́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. У музыцы — пятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней.

2. Самая высокая па тону струна скрыпкі і некаторых іншых музычных інструментаў.

•••

Павесіць нос на квінту гл. павесіць.

[Ад лац. quinta — пятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапі́ць, краплю, крапіш, крэпіць; незак., каго-што.

Пырскаць на каго‑, што‑н. Крапіць падлогу. // Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў. Поп жа стаяў збоку і крапілам крапіў, шэпчучы сабе пад нос нейкія малітвы. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шырокі нос. Было смешна глядзець на адзеравянелы шыраканосы твар Яўмена і па-блазенску невінаватыя вочы ката. Асіпенка.

2. Разм. З шырокім носам, наском. Шыраканосыя чаравікі.

•••

Шыраканосыя малпы — назва групы прыматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’янто́с лаянк. ’п’яніца’ (лаг., Жд. 2; слуц., Жыв. НС). Вытворнае ад п’я́ны (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага фарманта ‑(т)ос, параўн. фіґос (ад фі́ґа) у выразе: фіґос пад нос (Воўк-Лев., Татарк., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае. Колас. Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы. Русецкі.

2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца. Чарнышэвіч. «Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)