шы́цца I несов., разг. лезть (в узкое место);

ш. ў нато́ўп — лезть в толпу́

шы́цца II несов.

1. безл. ши́ться;

мне сяго́ння не шы́ецца — мне сего́дня не шьётся;

2. страд. ши́ться; мета́ться; стега́ться; тача́ться; вышива́ться; см. шыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раць, ‑і, ж.

Уст., паэт.

1. Войска, ваенны атрад. За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць. Броўка. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце. Колас. // перан.; каго-чаго ці якая. Разм. Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Пра што .. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў.. Пра Нёман і квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў. С. Александровіч. Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі. Дуброўскі.

2. Бітва, вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкружы́ць сов.

1. окружи́ть;

яго́ы́ў нато́ўп людзе́й — его́ окружи́ла толпа́ люде́й;

2. (обвести чем-л. вокруг) окружи́ть;

а. уча́стак кана́вай — окружи́ть уча́сток кана́вой;

3. оцепи́ть;

а. кварта́л — оцепи́ть кварта́л;

4. охот. обложи́ть;

5. (вокруг) обойти́, обежа́ть, объе́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Талала́йства (талала́йство) ’зброд’ (беласт., Сл. ПЗБ), талала́ства, талала́йства ’зборышча, вечарынка’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Укр. талала́йство ’набрыдзь’, ’няпэўныя людзі’, талала́йство ’зборышча, натоўп’, польск. tałałajstwo ’навалач, набрыдзь, зброд’, tałalejstwo, taładajstwo, tałatajstwo ’тс’ (Варш. сл.). Вытворныя ад талалой ’крык, шум, гам’, гл. талала з т. зв. “вертыкальнай заменай” гукаў, магчыма, як вынік кантамінацыі. Звяртае на сябе ўвагу падабенства са славен. tolovȃjstvo ’разбой’, вытворнае ад tolovȃj ’бандыт, разбойнік’ з венг. tolvaj ’злодзей’ (Сной у Бязлай, 4, 195), аднак магчымая сувязь з ім застаецца няяснай. Фанетычна ненадзейнае вывядзенне адпаведных польскіх слоў з tałędać, tałyndać się ’валэндацца, валачыцца’, прапанаванае Брукнерам (564). Гл. і ЕСУМ, 5, 507.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзячыся пад ціскам, выпусціць вадкасць, вільгаць. [Паўлінка:] Можа б, мамка, прыціснулі сыр, бо да заўтрашняга не адціснецца. Купала.

2. Пад націскам адысці, адступіць; выйсці з цеснаты, натоўпу. Адціснуцца на задні план. □ Які там мог быць строй! Натоўп нядаўніх салдатаў толькі яшчэ гусцей збіўся ў чатырохкутніку двара, адціснуўся трохі ад ворагаў. Брыль.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць пры націсканні свой адбітак, след; адбіцца. І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым. Калона ў момант ажывілася, расстроілася. Сачанка. Рады адразу расстроіліся, і стракаты натоўп завіраваў на платформе. Карпаў.

2. Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты). Піяніна расстроілася.

3. Парушыцца, перарвацца ў сваім ходзе, працэсе. Гутарка расстроілася. Сувязь расстроілася. // Не збыцца ў выніку якіх‑н. акалічнасцей. План расстроіўся. Вяселле расстроілася.

4. Прыйсці ў заняпад. Гаспадарка расстроілася.

5. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан. Здароўе расстроілася.

6. Прыйсці ў дрэнны настрой, засмуціцца. Святлана так расстроілася, што нават не запытала, якая гэта работа. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак.

1. Адступіўшы ў бакі, даць свабоднае месца, праход. Малодшыя вучні расступіліся і далі Міколу дарогу. Скрыпка. Натоўп раптам расступіўся, і да Колышава піхнулі .. чалавека. Мележ. // Аказацца размешчаным па баках. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. Колас.

2. Шырока раскрыцца, разысціся ў бакі (пра зямлю, ваду і пад.). Пані Свідэрскай здалося, што пад ёю расступілася зямля і яна правальваецца ў бездань. Паслядовіч. Нёман злёгку здрыгануўся, вада расступілася і дала няшчаснаму хлопчыку месца ў халодных сваіх нетрах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падваро́тня, ‑і, ж.

1. Шчыліна паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Грымеў ланцугом па дроце ад свірна да хлява здаравенны рыжы сабака, які да гэтага ляжаў у хляве, зашыўшыся туды праз падваротню. Дамашэвіч.

2. Дошка, якой закрываюць гэтую шчыліну; падваротніца. Мы асцярожна выцягнулі падваротню, паўзком пралезлі ў дзірку. Жычка.

3. Праём у доме або паміж дамамі для праезду, праходу ў двор (звычайна ў шматпавярховых будынках). Забегчы ў падваротню. □ Дзіцяняты, як вераб’і, кінуліся гарохам па дварах, падваротнях. Лынькоў. Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяша́цца сов.

1. (проникнуть куда-л., смешаться с чем-л.) вмеша́ться;

у. ў нато́ўп — вмеша́ться в толпу́;

2. (войти, вникнуть в чьи-л. дела) вмеша́ться, впу́таться;

у. ў чужу́ю размо́ву — вмеша́ться в чужо́й разгово́р;

у. ў гісто́рыю — вмеша́ться (впу́таться) в исто́рию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тлу́мак ’клунак’ (Сцяшк.), тлу́мок, тлума́к ’тс’ (Сл. Брэс.; брэсц., ЛА, 5), ’клунак; абмежаваны чалавек, дурань’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тлу́мок, клу́мок, клу́нок ’клунак, пакунак’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон, КГС). Укр. дыял. тлу́мок ’клунак’, тлума́к ’вузел, чамадан’, польск. tłumok ’клунак’, чэш. tlumok ’клунак, рукзак’. Са ст.-польск. tłumok ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103) ад tłumнатоўп, плойма’, першапачаткова ’вялікая колькасць’ (Брукнер, 572 і інш.), гл. тлум1, або ад tłumić ’сціскаць, змінаць’ (Борысь, 636), гл. тлуміць. Аднак чэш. tlumok звязваюць са ст.-чэш. telma ’торба’ няяснага паходжання (Махэк₂, 646; Голуб-Ліер, 483), а ўкр. тлу́мок, тлума́к лічаць трансфармацыяй тур. tulum ’торба’ (Ткачоў, Slavica Tarnopolensia, 1994, 1, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)