камфо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць. Кожны шпіталь па сваёй утульнасці, камфорту павінен быць падобным на лепшыя санаторыі. Лынькоў. [Пётр Андрэевіч] Мельнік любіў камфорт і не шкадаваў ні грошай, ні стараннасці, каб стварыць яго для сябе. Гамолка.

[Англ. comfort.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калатне́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і калатня (у 1, 2 знач.). Але цяпер у Кашчавай хаце такая калатнеча кожны дзень, што аж вокны дрыжаць. Чарнышэвіч. З самай раніцы пачалася несусветная калатнеча ў вёсцы. Людзей зганялі на плошчу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарладзёр, ‑а, м.

Разм. груб.

1. Гарлапан, крыкун. Гарладзёр ён, вось хто, — прыйшла на дапамогу Нэлі Марфа.. — Горла драць дык кожны можа, калі ў сваёй хаце сядзіць. Савіцкі.

2. Пра тое, што моцна дзярэ горла. Не тытунь, а гарладзёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае пачуццё сораму; сараматны. Зірнуў [Алесь] са страхам. Гатоў быў кожны момант кінуцца наўцёкі. Потым ужо гарэў, нібы яго злавілі на нечым саромным. Мележ. Цяпер сумненняў не аставалася — каханне ў іх [Лёдзі і Юркі] было бяскрылае, сляпое, саромнае. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і апаганіць. Заваяваную свабоду Рабочы люд не дасць спаганіць. Купала. Хай кожны ведае паганец, Каго шануюць пры жыцці, Таго й па смерці не спаганяць, Ніхто не здолее зацьміць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрактыкава́насць, ‑і, ж.

Вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Кожны з хлопцаў адчуў у гэтым позірку прафесійную спрактыкаванасць. Вітка. // Жыццёвы вопыт; веданне жыцця. [Зоська] нават своеасаблівым парадкам давала ацэнкі некаторым справам і людзям. Тут яна выявіла сталую спрактыкаванасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штове́чар, прысл.

Кожны вечар, кожным вечарам; з вечара ў вечар. Тымі днямі Багрым штовечар выходзіў на Голыя кручы. Краўчанка. Ёсць у калгасе і дзесяцігодка, і пошта, і бальніца, і клуб, хоць невялічкі, але ўтульны, дзе .. штовечар збіраецца моладзь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш. Машара. Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́мнік, ‑а, м.

1. Багамолец, які вандруе па так званых святых месцах. Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым. Кожны год вясной сюды прыходзяць сотні тысяч людзей. Паломнікі. Б. Стральцоў.

2. перан. Удзельнік паломніцтва (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папыта́нне, ‑я, н.

Разм. Дазвол. Неяк так павялося з першых дзён, што.. кожны мог карыстацца тым, што мелася ў доме без папытання. Якімовіч. Нявестку.. [свякроў] лічыла за сваю ўласнасць і трываць не магла, калі тая хадзіла без яе ведама, без папытання. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)