вы́мураваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пабудаваць, выкласці што‑н. з цэглы, каменю і пад. Вымураваць дом, сцяну, склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Забяспечыць (забяспечваць) каналізацыйнай сеткай; правесці (праводзіць) каналізацыю. Каналізаваць пасёлак. Каналізаваць дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь.

Гарыць агонь у ачагу.

2. перан. Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжн.).

А. асветы.

А. землетрасення.

А. хваробы.

3. перан. Родны дом, сям’я.

Хатні а.

|| прым. ачаго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лісь, прысл.

Разм. Калісьці, некалі ў мінулым. І вось на месцы тым стаю, Дзе колісь быў мой ціхі дом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясхле́бны, ‑ая, ‑ае.

Для якога характэрны адсутнасць, нястача хлеба. У цяжкія бясхлебныя гады прадала.. [гаспадыня] дом і пераехала ў Ташкент. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засяліць.

2. у знач. прым. Поўнасцю заняты жыхарамі. Заселены дом. Заселены край.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыяты́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Статуя жанчыны, якая служыць апорай перакрыцця і выконвае ролю архітэктурнай калоны. Дом з карыятыдамі.

[Ад грэч. katyátides — карыйскія дзевы, жрыцы храма Арцеміды ў Карыі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляба́нія, ‑і, ж.

1. Парафія, якой кіруе плябан. // Пасада плябана.

2. Дом, які належыць парафіі і ў якім жыве плябан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перазво́ (пырызво́) ’другі дзень вяселля, калі радня маладой прыяжджае ў дом да маладога’ (драг., М. Камісарчук, вусн. паведамл.). Прасл. рэгіяналізм *per‑zъv‑o. Да перазоў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абня́ць сов.

1. (заключить в объятия) обня́ть;

2. перен. охвати́ть, обня́ть, объя́ть;

а. по́зіркам навако́лле — охвати́ть (обня́ть, объя́ть) взгля́дом окре́стности;

по́лымя ~няло́ ўвесь дом — пла́мя охвати́ло (о́бняло, объя́ло) весь дом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)