Перазво́ (пырызво́) ’другі дзень вяселля, калі радня маладой прыяжджае ў дом да маладога’ (драг., М. Камісарчук, вусн. паведамл.). Прасл. рэгіяналізм *per‑zъv‑o. Да перазоў (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)