Віначэ́рп (уст. жарт.) ’асоба, якая падносіла пітво на банкетах ці бяседах’ (БРС). Укр. виночерпій, виночерпець, рус. виночерпий, ст.-рус. виночерпий, виночерпецъ ’тс’ (з XIV ст.). У бел. мове калька з грэч. οἰνοχόος ’тс’ праз ст.-рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ўрык ’уласнае імя Гаўрыла’, ’ілгун’ (Бяльк.). Рус. Га́врик ’тс’, га́врик ’прасцяк, хітрун, хлапец’. У аснове ляжыць запазычанне з грэч. імя Γαβριήλ (гл. Фасмер, 1, 379). Пераход уласнага імя ў катэгорыю агульных назваў вядомы ў многіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандарэння ’красоўка, Atropa Belladonna L.’ (палес., Нар. лекс.). Няясна. Магчыма, скажоная форма з мандрагора (параўн. ст.-бел. мандрагоръ, мандрагора, якое са ст.-польск. mandragorа < лац. mandragora < ст.-грэч. μανδραγόρας ’расліна Atropa mandragora’ (Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўзале́й ’надмагільны помнік, збудаванне’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якую слова прыйшло з ням. Mausoleum ці з франц. mausolée < лац. mausōlēum < ст.-грэч. Μαυσώλειον ’грабніца Маўсола — цара Карыі’ (IV ст. да н. э.) (Фасмер, 2, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́рра ’духмяная смала ў кары некаторых афрыканска-аравійскіх дрэў (напр., Balsamea myrra)’. Праз рус. або польск. мовы з лац. murra < myrra < myrrha ’мірра’, якія са ст.-грэч. μύῤῥα ’куст бальзаму’ < ст.-семіцк. murr ’горкі’ (Васэрцыер, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ана́гр. Ст.-бел. запазычанне з ст.-слав., у якой з грэч. ὄναγρος; з XI ст. сустракаецца ў формах онагръ и анагръ; Скарына тлумачыў: онагрилоси. Націск указвае на французскую крыніцу рускага слова > бел. (Крукоўскі, Уплыў, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ля ’груша дуля’, ’дуля’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Рус. ду́ля ’груша’, укр. ду́ля ’груша’. З польск. dula, gdula, а гэта з лац. cydonea (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 552; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэмакра́тыя ’дэмакратыя’ (БРС). Рус. демокра́тия, укр. демокра́тія. Лічыцца запазычаннем з франц. démocratie або ням. Demokratie (< лац. < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67. Але націск лепш тлумачыць польск. уплывам (параўн. польск. demokracja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садо́м ’бязладдзе, сумятня, гоман, крык’ (ТСБМ), садома ’тс’ (Ант.). Рус. содо́м, укр. содо́ма ’тс’. З грэч. Σόδομα και Γόμορρα — назвы старажытных гарадоў, якія былі знішчаны за грахі і распусту. Гл. Праабражэнскі, 2, 349; Фасмер, 3, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэле- пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (< і.-е. *k​el‑ ‘далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)