ле́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лектара, лектараў, уласцівы ім. Лектар спі вопыт. Лектарскі стаж. // Які складаецца з лектараў. Лектарская група.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зваро́так, ‑тка, м.

Слова або група слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца. Знакі прыпынку пры зваротку. Вылучыць зваротак інтанацыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́нкі, ‑аў; адз. франк, ‑а, м.

Група германскіх плямён, якая насяляла ў пачатку нашай эры тэрыторыю каля ніжняга і сярэдняга цячэння Рэйна.

[Лац. Franci, ням. Franken.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шва́бы, ‑аў; адз. шваб, ‑а, м.; швабка, ‑і, ДМ ‑бцы; мн. швабкі, ‑бак; ж.

Абласная група нямецкага насельніцтва былога герцагства Швабія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́на, ‑ы, ж.

1. У Старажытнай Русі — група з прыбліжаных князя, якая складала асноўнае яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам. Дружына полацкага князя.

2. Добраахвотнае аб’яднанне, група, атрад, створаныя з якой‑н. мэтай. Баявыя рабочыя дружыны. Санітарная дружына. Пажарная дружына. Піянерская дружына.

•••

Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да куча (у 1, 2 знач.); невялікая куча. Кучкі саломы з-пад камбайна.

2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі. Кучка прыгнятальнікаў.

•••

Магутная кучкагрупа прагрэсіўных рускіх кампазітараў другой палавіны 19 ст. (Балакіраў, Барадзін, Кюі, Мусаргскі і Рымскі-Корсакаў), якія змагаліся за развіццё нацыянальнай музычнай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́ка, ‑і, ДМ кліцы, ж.

Група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх‑н. карыслівых мэт; банда, шайка. Рэакцыйная кліна. Фашысцкая кліка.

[Ад фр. clique — шайка, банда.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нча, прысл.

Абл. Абавязкова. Група салдат і Святлана з Зінай апынуліся ў тылу ворага. Усе салдаты былі паранены. Трэба было конча схавацца. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́на-у́гры, ‑аў.

Група народаў з блізкароднаснымі моўнымі рысамі, да якой належаць венгры, ханты, мансі, фіны, карэлы, эстонцы, саамі, комі і некаторыя іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

1. гл. праслаіць.

2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.

3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

Сацыяльная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)