го́жы, ‑ая, ‑ае; гож, ‑а.

1. Прыгожы, слаўны. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас.

2. Прыгодны для якіх‑н. мэт. Глядзець — прыгожы, ды не гожы. Прымаўка. // Варты чаго‑н. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скасу́рыцца ‘паглядзець коса’ (Барад.), скасы́руваць ‘крыўдаваць; пляткарыць’, скасы́рны ‘незычлівы, нядобразычлівы’ (Ян.), сюды ж скусорьщца ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). Да скоса, коса (гл. касы) з суфіксальным нарашчэннем ‑ур‑/‑ыр‑, параўн. касаву́рыць (гл.), дзе перад суфіксам з’яўляецца прыстаўное ‑в‑, прыставачнае ўтварэнне скасаву́рыцца ‘скасіцца, паглядзець скоса’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘скасіць вочы; злавацца’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штодня́, прысл.

1. Тое, што і штодзень. Вусы і бараду Герасім штодня абстрыгаў нажніцамі, сеўшы пры люстэрку. Чарнышэвіч. Якое гэта шчасце штодня, штохвіліны глядзець у любімыя вочы! Навуменка.

2. З кожным днём, з дня на дзень. Ужо колькі дзён, як ціхімі вечарамі глуха гудзе зямля, і гэты гул нарастае штодня. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бирю́к

1. обл. воўк, род. во́ўка и ваўка́ м.;

2. перен. воўк, род. во́ўка и ваўка́ м.; (бука) сугне́й, -не́я м.;

смотре́ть бирюко́м глядзе́ць во́ўкам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrětiглядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мжыць ’заплюшчыць вочы’, мжы́цца ’змыкацца, заплюшчвацца’, ’мроіцца, здавацца’ (Нас., Яруш.). Укр. мига́тися, мигну́тися ’мроіцца, здавацца’, ’здацца’, ’мільгаць’, польск. mżyć, mżeć ’міргаць (вачыма)’, ’драмаць’, ’склейвацца (пра вочы)’, ’глядзець, нібы праз туман’, mżonki ’паўсон’. Да прасл. migati > міга́ць (гл.) (Брукнер, 351) ’хутка рухацца туды-сюды’ > ’міргаць вачыма, калі надыходзіць сон’ (параўн. літ. miegóti ’спаць’) > ’бачыць праз сон нешта час-ад-часу’ > ’здавацца, мроіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сінізна́, ‑ы, ж.

Разм. Сіні колер чаго‑н. Калі ўвесь час глядзець угору, то можна ўбачыць, як на лёгкай сінізне неба гэтак жа павольна, як і хмаркі, ляціць бялюткае павуцінне. Алешка. // Сіняватае адценне чаго‑н. Чалавек у пенснэ разгарнуў зялёную папку, выцягнуў батыставую хустачку, правёў ёю па чорных да сінізны вусах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праз, прыназ. з В.

1. Цераз што-н., цераз унутранасць чаго-н.

Глядзець п. акно.

Праязджаць п. вароты.

Ісці п. лес.

2. Цераз які-н. час або мінуўшы якую-н. прастору.

Прыеду п. месяц.

3. Пры дапамозе каго-, чаго-н.

Паведаміць п. сяброў.

Пісаць слова п. злучок.

4. Паўтараючы ў якія-н. прамежкі.

Ставіць тычкі п. пэўную адлегласць.

5. Па прычыне, па віне каго-, чаго-н.

Разышліся п. дробязь.

П. цябе ўсе непрыемнасці. 6, Ужыв. пры абазначэнні дзеяння, якое суправаджаецца ці перарываецца іншым дзеяннем. Усміхнуцца п. слёзы.

Пачуць п. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)