сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.

Дваранскае с.

2. уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.

С. медыкаў.

Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.

Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.

|| прым. сасло́ўны, -ая, -ае.

Саслоўныя інтарэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тава́рыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.

Школьны т.

2. Пры савецкай уладзе: грамадзянін, чалавек у грамадстве, а таксама зварот да грамадзяніна (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі).

Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.

3. каго. У назвах службовых асоб: памочнік, намеснік (уст.).

Т. пракурора.

|| ж. тава́рышка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апалчэ́нне, ‑я, н.

1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.

2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статс-сакрата́р, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.

2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.

[Ням. Staatssekretär.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускаві́цінь ’мяшок, у якім адцэджваюць тварог’ (Бяльк.), рус. бран. лускави́тень ’тс’. З пчалярскай лексікі: гл. васкавень. Відавочна, спачатку было ⁺васкавіт ’мяшок, які робіць воск’, але таму, што ва ўсх.-бел. гаворках дэрываты з суфіксам ‑іт азначаюць асоб па іх занятку (барацьбі́т, сяўбі́т), да васкавіт быў далучаны суфікс ‑ень (як берасцень ’збанок, гаршчок, аплеценыя бяростай’). Пры ад’ідэацыі лексемы луска ’адходы’ в‑ было заменена ў л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́цка1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саве́т ’назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб’, ’распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-небудзь установе, арганізацыі, таварыстве і пад.’ (ТСБМ), ’савет, нарада’ (Бяльк.), саве́ты ’савецкая ўлада; савецкія людзі’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). З рус. сове́т, сове́товать (Крукоўскі, Уплыў, 43). Рус. з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съвѣтъ, ст.-слав. съвѣтъ, якое калькуе грэч. συμβούλιον ’нарада’; гл. Фасмер, 3, 705.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калга́с, ‑а, м.

У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса. // зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаржы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што і без дап.

Апісваць, адлюстроўваць каго‑, што‑н. у манеры шаржу. Пісьменнік зусім не хоча шаржыраваць Бародку, ён хоча сам стаць у яго становішча, зразумець унутраныя спружыны яго паводзін. Кучар. Завастраючы тую ці іншую адмоўную рысу, байкапісец, аднак, не шаржыруе і не акарыкатурвае дзеючых асоб. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катэго́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. У філасофіі: асноўнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

К. часу.

К. формы і зместу.

2. У навуковай тэрміналогіі: родавое паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

Граматычныя катэгорыі.

К. роду.

Гістарычныя катэгорыі.

3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

Розныя катэгорыі людзей.

|| прым. катэгарыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)