паўро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўроты. Паўротны камандзір. // у знач. наз. паўро́тны, ага, м. Камандзір паўроты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́слы, -ая, -ае.

1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, набыў сталасць.

Д. юнак.

2. у знач. наз. даро́слы, -ага, м., даро́слая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Чалавек, які дасягнуў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| наз. даро́сласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́ты, ага, м.

1. Даўнейшая польская сярэбраная манета, роўная пятнаццаці рускім капейкам.

2. Грашовая адзінка ў Польскай Народнай Рэспубліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ўчы, ага, м.

Пасада і прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15 — пачатку 18 ст. — баярын, які ведаў царскім сталом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праасвяшчэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Тытул епіскапа. // Асоба, якая мае гэты тытул.

2. у знач. наз. праасвяшчэ́нны, ага, м. Епіскап.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабі́цельны, ‑ая, ‑ае.

Які дапамагае хутка спаражніць кішэчнік. // у знач. наз. слабі́цельны, ага, н. Лякарства, якое слабіць. Прымаць слабіцельнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгкія, ‑іх; адз. лёгкае, ‑ага, н.

Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл, размешчаны ў грудной поласці. Двухбаковае запаленне лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаве́р, ‑а, м.

Той, хто мала верыць у што‑н. [Яраш:] — Ага, ляцяць! Вяртаюцца. А што я вам казаў? Малаверы! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падганя́ты, ага, м.

Уст. Той, хто падганяе каго‑н.; прыганяты. І млеюць рукі, ныюць косці, А падганяты ўсё крычыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хару́нжы, ага, м.

Гіст.

1. Сцяганосец у войску.

2. Малодшы афіцэрскі чын у казацкім войску. // Асоба, якая мела такі чын.

[Польск. chorąży.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)