тарантэ́ла, -ы, ж.

Італьянскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пармеза́н, ‑у, м.

Італьянскі цвёрды сыр, які ўжываецца пераважна як прыправа да макароны.

[Фр. parmesan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Воін, салдат легіёна (у 1 і 2 знач.).

2. Спартсмен, які выступае ў замежных клубах (камандах) па кантракце.

Італьянскі л.

|| прым. легіяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чорнаруба́шачнік, ‑а, м.

Гіст. Італьянскі фашыст (называецца так з-за чорнай рубашкі — формы італьянскіх фашыстаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акары́на, ‑ы, ж.

Італьянскі духавы народны музычны інструмент з гліны або фарфору, па гуку падобны на флейту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарантэ́ла, ‑ы, ж.

1. Італьянскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць тарантэлу. Іграць тарантэлу.

2. Музычны твор у тэмпе такога танца. Тарантэла Ліста. Тарантэла Шастаковіча.

[Іт. tarantella.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарантэ́лаітальянскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне, магчыма, праз польск. tarantela ’неапалітанец танец’ з італ. tarantella ’тс’, утворанага ад назвы паўднёваітальянскага горада Taranto < лац. Tarentum, дзе ўзнік гэты танец (ЕСУМ, 5, 519; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспедыцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 1 знач.). Экспедыцыйная кантора. Экспедыцыйная аперацыя. □ На першым паверсе размяшчаліся экспедыцыйны аддзел, розныя складзікі, бібліятэка, архіў і кватэра дворніка. Машара.

2. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 2, 3 знач.). Экспедыцыйнае памяшканне.

3. Які мае адносіны да арганізацыі, правядзення экспедыцыі (у 4 знач.). Экспедыцыйны сектар. Экспедыцыйнае ўпраўленне. // Прызначаны, сфарміраваны для экспедыцыі. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік. Аляхновіч. У сакавіку 1937 года на фронт прыбыў італьянскі экспедыцыйны корпус. «ЛіМ». / у знач. наз. экспедыцы́йнае, ‑ага, н. Работы падыходзілі да канца. Мурашоў загадаў Ганне збіраць экспедыцыйнае ў сенцы. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)