ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нская |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскія |
| Р. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх |
| Д. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаму |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаму |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім |
| В. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскі (неадуш.) ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскага (адуш.) |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскую |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскае |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскія (неадуш.) ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх (адуш.) |
| Т. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскаю |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскімі |
| М. |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскай |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскім |
ру́ска-а́нгла-фра́нка-італья́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бухгалтэ́рыя, ‑і, ж.
1. Тэорыя і практыка ўліку гаспадарчых аперацый у прадуктах вытворчасці і ў грашовым выражэнні; рахункаводства. Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.
2. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове. Дыспетчарскі пакой будзе там, дзе цяпер бухгалтэрыя, яе мы пераселім заўтра ў другое месца. Хадкевіч.
•••
Двайная (італьянская) бухгалтэрыя — адзін з метадаў бухгалтарскага ўліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя адлюстроўваецца дваяка — у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт) данай арганізацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., каго-што.
1. Апрацаваць, дагледзець; прывесці ў парадак. Тарфянішча абраблю, Каб гуло, як медзь. Наглядаючы зямлю, Буду хлеб мець! Куляшоў. Мусіць, яна не была б такой прыгожай, італьянская зямля, калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потам і рукамі працавітыя людзі. Мележ.
2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму‑н. патрэбныя выгляд, якасць. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Багдановіч.
3. Разм. Запэцкаць, забрудзіць чым‑н. [Дзяк:] — Ёсць такая казка — наеўся цыган кіслага малака ды вельмі ж бараду ў гэтае малако абрабіў... Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каме́дыя, ‑і, ж.
1. Драматычны твор з вясёлым жыццярадасным або сатырычным сюжэтам. Сатырычная камедыя. Пісаць камедыі. // Спектакль або кінафільм па сцэнарыю такога твора.
2. перан. Пра смешнае, забаўнае здарэнне. [Міколка] успомніў ноч і пусціўся ў рогат. — Цяпер будзе камедыя... вось заскачуць немцы, калі даведаюцца... Лынькоў.
3. перан. Крывадушныя паводзіны, прытворнае разыгрыванне якой‑н. сцэны, ролі з пэўнай мэтай. Багушэвіч падкрэсліваў, што царскі суд — гэта страшна ілжывая камедыя. Ларчанка. Сваёй камедыі сыграўшы ролі, Міністры сталі ў строй гарадавых. Глебка.
•••
Камедыя масак — італьянская народная камедыя эпохі Адраджэння з тыповымі дзеючымі асобамі (маскамі), традыцыйным сюжэтам, але імправізаваным тэкстам.
Камедыя характараў — камедыя, у якой паказваюцца галоўным чынам характары людзей.
Ламаць (разыгрываць) камедыю гл. ламаць.
[Грэч. kōmōdia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)