кулямётны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кулямёта. Кулямётная чарга. Кулямётны разлік. // Узброены кулямётам (кулямётаў), прызначаны для кулямёта (кулямётаў). Кулямётная рота. Кулямётнае гняздо. Кулямётная тачанка.

•••

Кулямётная істужка гл. істужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сантыме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні, роўная сотай долі метра.

2. Вымяральная лінейка, істужка з дзяленнямі такой меры.

|| прым. сантыметро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Касні́кістужка’; ’тасёмка’; ’шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню’, ’наогул вузкія палоскі чаго-н., шматы’ (Сл. паўн.-зах.), ’істужка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. прыклад у Сцяшк.: «У дзяўчынкі прыгожы каснік у касе». Не цяжка схіліцца да думкі, што гэта слав. слова *kosьnikъ (да *kosa ’валасы’, *kosьnikъістужка для кос’). Але сітуацыя тут зусім іншая. Бел. каснік запазычана з літ. мовы (гл. Сл. паўн.-зах., 2, 433): параўн. літ. kasnỹkas ’тс’. Гэта вытворнае на літ. глебе ад літ. kasà ’каса, валоссе’ (падрабязна гл. у Фрэнкеля, 1, 226) па мадэлях літ. словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Чырвоная істужка. [Стафан] паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца.. і нават новую чырвоную жычку прыладзіў да каўняра сарочкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу¹.

Завязаць каснікі бантам.

2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

|| памянш. каснічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. касні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зві́лісты, ‑ая, ‑ае.

Са звілінамі, заваротамі, загібамі. Чорнай звілістай стужкай пракладаў сабе сцежку ў паветры дымок з коміна спіртавога завода. Пестрак. [За алешнікам] пачынаўся луг, бліскала звілістая істужка рэчкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сантыме́тр, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная адной сотай долі метра. [Парфенчык] любаваўся сасоначкамі, якія ўзняліся ўжо на вышыню дзесяці-пятнаццаці сантыметраў. Шчарбатаў.

2. Істужка або лінейка з нанесенымі на яе дзяленнямі на сантыметры. Зіна ўзяла сантыметр і пачала мераць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касні́к, ‑а, м.

1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу ​1. Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены каснікі. Карпюк.

2. перан. Тое, што мае форму вузкай палоскі, істужкі, нагадвае істужку. Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі каснікамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыра́мак ’каўнер’ (Юрч.), ’пагон (наплечны знак адрознення)’, прыра́мка ’наплечнае ўпрыгожванне ад каўнера да рукава’ (ашм., Стан.), прыра́мкі ’кавалкі палатна, якія падшываюцца пад плечы ў сарочках’ (смарг., Шатал.), ’палоскі, накладкі на плячах мужчынскай кашулі’ (Ян.), прыра́мыкістужка палатна, нашытая наперадзе у рубашцы, у якой праразаюцца петлі для зашпільвання’ (Бяльк.). Гл. ра́ме, рамяно́) ’плячо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закладваць, закладаць — закласці (у 1, 2, 4 і 5 знач.). Закладка сіласу. Закладка кароўніка. Закладка саду.

2. Палоска паперы, істужка і пад., якія закладваюць у кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку. Кніга з закладкай. □ Кудрыцкая пайшла паперадзе. Над пахай кніжка з лісцікам трыпутніку замест закладкі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)