нео́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах.

|| прым. нео́навы, -ая, -ае.

Неонавая лямпа.

Неонавае святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́м’е, ‑я, н.

Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум’я не вывеў паштальён, які падышоў і ўлажыў у клямку газеты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гню́сны ’гнюсны’ (БРС, Нас., Шат.). Рус. гну́сный, польск. gnuśnyінертны, вялы’, балг. гну́сен, серб.-харв. гну̏сан, ст.-слав. гнѫсьнъ і г. д. Прасл. *gnusьnъ. Вытворнае ад *gnus‑, якое параўноўваецца са ст.-ісл. gnúa ’церці’, грэч. χναύω > ’скрэбці, драпаць’. Формы тыпу гню́сны (з палатальным нʼ) тлумачацца экспрэсіўным характарам слова. Гл. Фасмер, 1, 422; Трубачоў, Эт. сл., 6, 184; Брукнер, 147; Слаўскі, 1, 305–306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)