Ві́лія ’пярэдадне свята, пост перад святам’ (Нас.), ст.-бел. вилия, вилея ’тс’ (1539 г.). Запазычана з польск. wilia < wigilia ’тс’ < лац. vigilia ’начная імша’ (Мацэнаўэр, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. што. Адзначыць што‑н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.

2. без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.

•••

Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму‑н., доўга і настойліва прасіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мшаімша, абедня’ (мін., Шн.; Касп., Яруш.), ст.-бел. мша, имша (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. msza, якое са ст.-чэш. mše < ст.-в.-ням. missa, mëssa < лац. missa ’набажэнства’ (Міклашыч, 209; Голуб-Копечны, 234; Фасмер, 3, 22; Булыка, Лекс. запазыч., 183). Гл. ме́са.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рара́ты (рора́ты) ’служба ў каталікоў пасля паўночы перад Раством’: пошли в косцёл на рораты (Нас.). Паводле аўтара слоўніка, з лац. aurorata ’?’ — відаць, народнаэтымалагічнае аднясенне да aurōra ’ранняя зорка’. Паводле Брукнера (463), польск. roraty ’першая ранняя імша ў перыяд адвенту ў каталікоў’ ад першых слоў псалма rorate соеіі (= спусціце росы, нябёсы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́віцца, праўлюся, правішся, правіцца; незак.

1. Разм. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); зажываць. Пасля таго мне пішуць праз нядзелю, што бацька правіцца... (Хоць моцна аслабеў, але ачуньвае.) Трус. Доктар сказаў, што нага пачне правіцца, як толькі дастануць кулю. Чорны. // Рабіцца тлустым, поўным. Далей на захад, дзе пяскі, жоўтымі свечкамі кветак стракаціць зялёны, сакавіты лубін, пасля якога добра родзіць жыта і — ад сіласу — правяцца каровы. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым, паляпшацца. Радуючыся, што надвор’е правіцца, Алена праверыла, ці ўсе прыйшлі. Мележ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адпраўляцца, служыцца (пра набажэнства). У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ правілася імша і маліліся паны. Пестрак.

4. Зал. да правіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)