мана́рх, ‑а, м.

Асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, імператар, шах, султан і інш.).

[Грэч. monarchos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́йзер, ‑а, м.

Імператар у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» і Германскай імперыі. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ням. Kaiser ад лац. caesar — цар, цэзар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юлія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 46 г. да н. э. рымскі імператар Юлій Цэзар. Юліянскі каляндар.

[Лац. Julianus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старарэ́чышча, ‑а, н.

Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)