Міжа́ць ’імжэць’ (ТС). Да імжы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імжы́цца, ‑жыцца; незак.

1. Разм. Тое, што і імжыць. Звоняць бомы, звоняць бомы. Цемень. Дождж імжыцца. Шушкевіч.

2. Засцілацца, ахутвацца імжой. Усё мястэчка з бакоў імжылася сівым туманам з зялёных балот. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мжэнь ’імжа’ (ветк., Мат. Гом.). Да імжы́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мы́жыць, мьʼіжьіты ’імжэць’ (малар., Нар. лекс.). Да імжыць (гл.). Ацвярдзенне мі‑ (< прасл..ть‑) у зах.-палес. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́жыцьімжыць’ (лях., Сл. ПЗБ), інфінітыў, відаць, мражэ́ць, які ўяўляецца як кантамінаванае ўтварэнне ад мрака і імжэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імжэ́ць, ‑жыць; незак.

Тое, што і імжыць. Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, .. а ўвесь дзень імжэў не то дождж, не то снег. Грахоўскі. Крыху імжэла. Праз тоўстыя ватнікі да самага нутра праймала золь. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імшэ́ль ’дробны дождж’ (Мат. Гом.). З *імжэ́ль; параўн. зах.-бранск. имже́ль ’тс’. Утварэнне з суф. ‑эль ад імжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мжэль ’імгла’ (усх.-гом., КЭС), ’дробны дождж’ (Растарг.). Беларускае. Да імжы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑эль < прасл. ‑elʼь гл. Слаўскі, SP, 1, 108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярсіцьімжыць’ (мядз., Сл. бел. фраз.). Да мараси (гл.). Няпоўнагалоссе — другаснае; адбылося, відаць, пад уплывам літ. merga ’ціхі дождж’, merguöt ’ціха ісці (пра дождж)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыве́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непрыветлівы. Хмур[н]ы і сур’ёзны твар [Стэфы] здаваўся злосным і непрыветным. Чарнышэвіч. У чорнай цемры, якая ахінула ўсё — і лясок, і нізіну, і ўзгоркі — імжыць па-асенняму непрыветны і халодны дождж. Сіўцоў. Парослы сівым лішайнікам чорны лес выглядаў суровым і непрыветным. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)