узгара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка, імгненна загараецца. Узгаральныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіха́ць, ‑ае; незак.

Абл. Каротка імгненна бліскаць. Маланка цяпер зіхала амаль бесперапынна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́мант, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Міг, імгненне, вельмі кароткі прамежак часу, у які адбываецца што-н.

Забыцца на м.

2. Частка, элемент, асобны бок якой-н. з’явы.

Станоўчыя моманты працоўнай дзейнасці.

У адзін момант — адразу ж, імгненна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перажы́гацьімгненна абгледзіць у розных месцах’ (Нас.). Да пера- і жыг (гл.). Сюды ж перажы́гнуць ’хутка, імгненна пераскочыць вялікую адлегласць’ (Нас.), утворанае, аднак, пры ад’ідэацыі бел. перажыргнуць, пеража́ргаць < перажарга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пырснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.

1. Пырснуўшы, выліцца.

2. перан. Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.

3. перан. Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́мант, прысл.

Імгненна, у адзін міг. Павярнуўшыся на другі бок, Сяргей умомант заснуў. Шахавец. Убачыўшы чалавека, груганнё знікла ўмомант. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умі́г, прысл.

Імгненна. За сталом стары падняўся, І прыціхла ўміг радня ўся. Гілевіч. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́тлахам ’хутка’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мытлямімгненна’ (дзятл., там жа). Да мотлах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наты́хмест (на тыхъ мѣстъ) ’імгненна, раптам’ (Нас.). Параўн. польск. natychmiast ’тс’, з якога, відаць, і запазычана беларускае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сха́пваццаімгненна з’яўляцца, застываць’ (ПСл), сха́пацца, сха́пвацца, схо́пвацца ’ўтварацца, з’яўляцца, усхоплівацца’, ’хутка згушчацца, збірацца’ (ТС). Да хапаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)