перапыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што) і без дап. Спытаць яшчэ раз (звычайна не пачуўшы ці не зразумеўшы).

2. каго-што. Апытаць усіх, многіх; спытаць пра ўсё, многае.

П. усіх знаёмых пра здарэнне.

Яна пра ўсё перапытала ў мяне.

|| незак. перапы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прайсці́ся сов., в разн. знач. пройти́сь;

пайду́ прайду́ся — пойду́ пройду́сь;

п. па кла́вішах — пройти́сь по кла́вишам;

трэ́ба яшчэ́ раз п. па ру́капісе — ну́жно ещё раз пройти́сь по ру́кописи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарэгістрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Зарэгістравацца нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Узважыць яшчэ раз.

П. груз перад здачай.

2. каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе мяшкі з мукой.

3. каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

Адна шаля вагаў пераважыла другую.

4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.

П. куплены адрэз.

2. Змераць, памераць усё, многае.

П. усе ўчасткі.

3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).

Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.

|| незак. перамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і пераме́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаласі́цца, ‑лосіцца; зак.

Напоўніцца якімі‑н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз. І яшчэ раз плачам агаласілася некрашоўская вуліца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагалі́цца, ‑галюся, ‑голішся, ‑галіцца; зак.

Разм. Пагаліцца нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Згатаваць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазня́цца, ‑знімуся, ‑знімешся, ‑знімецца; зак.

Сфатаграфавацца нанава, іначай, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераэкзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Здаць экзамен яшчэ раз, паўторна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)