го́ман, ‑у, м.

Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крампава́цца ’намагацца’ (З нар. сл.). З польск. krępować się ’абмяжоўвацца, стрымлівацца’. Семантыка не зусім ясная. Магчыма, аднак, кантамінацыя з крапцавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́ндзіцца ’мучыцца, паміраць з мукамі’ (Нас.). Да кавенныцца (гл.), параўн. у Насовіча: кавенкнуць ’памерці з мукамі’. Фанетыка не зусім ясная, магчыма, экспрэсіўная пераробка гукаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Яркі, светлы. Ясныя колеры залівалі заводскі двор. Чорны. На ясным небе загараліся зоркі. Колас.

2. Бязвоблачны, бясхмарны, чысты. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Не пакідай, мой вечар ясны, Злажыўшы крылы на зары, Як месяц чысты, непагасны, Як рэха летняе ў бары. Вярба. // перан. Нічым не засмучаны; ціхамірны. Твар у.. [Кіры] быў чысты, ясны. Карпаў.

3. перан. Які не патрабуе дадатковага тлумачэння; зразумелы, просты. Усе ўважліва слухаюць простыя і ясныя словы. Якімовіч. [Міканор:] — Адным словам, абстаноўка ясная. Мележ.

4. Акрэслены, добра бачны, выразна ўспрымальны. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Ясны почырк. Ясны гук званоў. □ Глядзі, якія ясныя шляхі Адкрыты перад намі. Кірэенка.

5. Лагічны, пераканаўчы, дакладны. Ясны адказ. // Здольны лагічна мысліць. Ясны розум падказваў Кастусю, што яшчэ не ўсё страчана. Якімовіч. Галава была на дзіва яснай, светлай, увага іранічна сканцэнтраванай. Васілёнак.

6. Уст. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. Мядзёлка.

•••

Навесці цень на ясны дзень гл. навесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Ясная справа гл. справа.

Ясны сокал (нар.-паэт.) — тое, што і сокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракво́льней ’вальней’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да вольны (гл.). Не зусім ясная прыставачная частка. Магчыма, узята з слоў пра‑ калеташні, пракавечны, дзе яна была асэнсаваная як прыстаўка з узмацняльным значэннем, гл. прак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́лмашны ’ўзбаламучаны’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з рус. ба́лмошный ’тс’ (а гэта звязана з ба́лмошь, ба́ломошь ’баламуцтва’, этымалогія якога не вельмі ясная, гл. Фасмер, 1, 117; можа, цюркскае, гл. Шанскі, 1, В, 86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахва́т ’месца, якое часта трывожыцца’ (КЭС, лаг.). Не зусім ясная семантыка. Да па‑ (< прасл. po‑) са значэннем паступовасці і шматразовасці дзеяння і хватацца ’хапацца’ < прасл. xvatati, якое з su̯e‑ > svojь > свой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збля́клы і збле́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў яркасць афарбоўкі, выцвіў. І ясная зара, і чароўная ціхая ноч, і збляклыя рэдкія зоры.. — усе начныя з’явы і гукі адбіваюцца ў яго сэрцы. Дуброўскі.

2. Які завяў, страціў свежасць. Вунь купаю дрэвы, Між іх — журавель. Кіруем налева Па збляклай траве. Крапіва. / Пра чалавека, яго твар. Марына Паўлаўна запаліла святло, і яно цьмяна азарыла твар яе, стараваты ўжо, збляклы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

1. Стаць адкрытым; адчыніцца (гл. адкрыць).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.

Адкрыліся старыя раны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць бачным, паказацца.

Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, з’явіцца (разм.).

Адкрылася хвароба.

5. каму. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.

А. свайму сябру.

6. Стаць зразумелым каму-н.

Перад намі адкрылася ясная будучыня.

Свет мастацтва адкрыўся для мяне.

7. перан. Стаць даступным, магчымым.

Перад ім адкрываліся ўсе дзверы.

8. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.).

У суседняй вёсцы адкрылася школа.

|| незак. адкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)