нае́здница ж.
1. яздо́к, род. ездака́ м.;
2. спец. нае́зніца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нае́здник
1. (ездок) яздо́к, род. ездака́ м.; (всадник) ко́ннік, -ка м.;
2. (тренер лошади) спец. нае́знік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сяда́к ’той, хто едзе, наняўшы вазака’ (Нас.), ’пасажыр’ (Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; парыц., Янк. Мат.), таксама сядо́к ’тс’, ’коннік, вершнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Утворана ад сядаць (у павозку, сані і інш.), у пары з ваза́к ’фурман’ (гл.), форма з суф. ‑ок, магчыма, пад уплывам рус. седо́к ’тс’ або яздок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пешака́, пешэка́, пішака́ ’пяшком’ (калінк., З нар. сл.; Нар. Гом.; кобр., Сл. ПЗБ) — адназоўнікавыя прыслоўі (як драпака́ ў выразе: даць драпака́ ’даць лататы’) у форме Р. скл. адз. л., утвораныя пры дапамозе суф. ‑ак (⁺пяша́к), як бел. яда́к, драг. йізда́к ’яздок’. Параўн. таксама польск. pieszaka ’пяшком’, чэш. pešák ’пехацінец’, серб.-харв. пѐшак ’тс’, ’пешаход’, ’пешка’, макед. пешак ’тс’, славен. pešák ’пешаход, хадок’, ’пехацінец’, балг. пешак ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нае́знік, ‑а, м.
1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры. Колас.
2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў. «Звязда». // Цыркавы артыст, які выступае на кані.
3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.
4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны. Колас.
•••
Толькі дзяржыся! — выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плаво́к 1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.
Плаво́к 2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.
Плавок 3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот. Лынькоў. — Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка. Каліна. У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я. Чарнышэвіч. // Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць. // Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок! Чарот. [Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць. Марціновіч. // Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці. Гроднеў. Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падста́ва 1, ‑ы, ж.
Прычына, абставіны, якія даюць тлумачэнне, робяць зразумелымі ўчынкі, паводзіны і пад. каго‑н. Пакуль школа не была яшчэ здадзена, Лабановіч адчуваў пад нагамі нейкі юрыдычны грунт, меў законную падставу заставацца там. Колас. Былі ўсе падставы для таго, каб хвалявацца, але, упэўнены ў сваіх ведах, Міхась быў спакойны. Шахавец. // Абставіны, якія могуць быць асновай для чаго‑н. Але як зняць.. [Машу] з пасады брыгадзіра, Максім не мог прыдумаць. Не было падстаў. Шамякін. // Дакумент, распараджэнне, на аснове якога адбылося пэўнае афіцыйнае дзеянне, мерапрыемства. Падстава: выпіска з пратакола сходу.
•••
На падставе чаго — зыходзячы з чаго‑н., абапіраючыся на што‑н.
падста́ва 2, ‑ы, ж.
Уст. Зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней. Ноч спалі ў.. вазку, а ля Дошчыцы сустрэлі трэцюю падставу і зноў пераселі ў сёдлы, хаця з Кастуся быў і не зусім добры яздок. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)