эфекты́ўны, -ая, -ае.

Які дае эфект (у 2 знач.); дзейсны, выніковы.

Э. спосаб гаспадарання.

|| наз. эфекты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэатра́льны, -ая, -ае.

1. гл. тэатр.

2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.

Т. жэст.

|| наз. тэатра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акустоэлектри́ческий эл. акустаэлектры́чны;

акустоэлектри́ческий эффе́кт акустаэлектры́чны эфе́кт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шо́у, нескл., н.

1. Пышнае эстраднае відовішча.

Канцэрт-ш.

Ілюзійнае ш. (у цырку).

2. перан. Што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект.

Палітычнае ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парніко́вы парнико́вый;

~выя агуркі́ — парнико́вые огурцы́;

п. эфе́кт — парнико́вый эффе́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парнико́вый парніко́вы;

парнико́вые огурцы́ парніко́выя агуркі́;

парнико́вый эффе́кт парніко́вы эфе́кт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фотаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу светлавой энергіі ў электрычную. Фотаэлектрычны эфект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказу́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Выгляд усяго добрага, паспяховай дзейнасці; дзеянні, разлічаныя на знешні эфект, на тое, каб зрабіць добрае ўражанне на каго-н.

Устроілі паказуху перад начальствам.

|| прым. паказу́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс-...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да прэса, напр.: прэс-бювар, прэс-астатак, прэс-ліццё, прэс-форма, прэс-эфект;

2) спрасаваны, напр.: прэс-бетон, прэсвыраб, прэс-маса, прэс-метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эканамі́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эканомікі; гаспадарчы.

Эканамічная палітыка.

Эканамічныя законы.

Э. эфект.

Эканамічная выгада.

2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Э. рухавік.

|| наз. эканамі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)