пратэкцыяні́зм, -у, м. (кніжн.).
1. Эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нацыянальнай эканомікі ад замежнай канкурэнцыі.
2. Падбор службовых асоб не па дзелавых якасцях, а па знаёмстве, па пратэкцыі.
|| прым. пратэкцыяні́сцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэндэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Напрамак развіцця культуры, грамадства, эканомікі і пад.
Дэмакратычныя тэндэнцыі.
2. Асноўная думка, ідэя, накіраванасць якога-н. твора, выказвання і пад.
3. Прадузятая аднабаковая думка, якая навязваецца чытачу, гледачу, слухачу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мігра́цыя ’перасяленне насельніцтва, перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, элементаў, клетак; пераход капіталу з адной галіны эканомікі ў іншую’ (ТСБМ). З рус. миграция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое з зах.-еўр. моў (паводле дзеяслова мигрировать — з ням.) < лац. migrātio ’пераход, пераезд’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мілітарыза́цыя, ‑і, ж.
Падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця ў капіталістычных краінах мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных; павелічэнне колькасці арміі, узбраення.
[Фр. militarisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае правільных прапорцый. Непрапарцыянальны склад цела.
2. Які не адпавядае чаму‑н. (у якасных адносінах). Непрапарцыянальнае развіццё эканомікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёкамента́тар, ‑а, м.
Спецыяліст, які выступае па радыё з каментарыямі па пытаннях палітыкі, эканомікі, мастацтва, спорту і пад., а таксама той, хто вядзе рэпартаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́й, -ю, м.
1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.
З. крыві ў лёгкіх.
З. у правах.
Плацяжы знаходзяцца ў застоі.
2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.
З. эканомікі.
З. у духоўным развіцці.
|| прым. засто́йны, -ая, -ае.
Застойная вада.
З. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эканамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Спецыяліст у галіне эканомікі, эканамічных навук, а таксама спецыяліст па эканамічных пытаннях.
2. Прыхільнік эканамізму. [Меньшавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эканамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эканомікі (у 1 знач.), складае, утварае эканоміку. Эканамічны базіс. Эканамічная палітыка. Эканамічныя законы. // Які вызначаецца характарам адносін вытворчасці і размеркавання, выклікаецца гэтымі адносінамі. Эканамічны крызіс. Эканамічнае становішча рабочага класа пры капіталізме.
2. Які мае адносіны да арганізацыі і вядзення эканомікі. Эканамічны раён. Эканамічная нарада.
3. Звязаны з вывучэннем эканомікі (у 1, 3 знач.). Эканамічная геаграфія. // Атрыманы ў выніку рацыянальнага выкарыстання метадаў працы, новых матэрыялаў. Эканамічны эфект. // Матэрыяльны, грашовы; які вызначае чыё‑н. маёмаснае становішча, матэрыяльны дабрабыт. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — ..адчыніць праявы музей. Не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгрывалі і меркаванні пэўнай эканамічнай выгады. Колас.
4. Які дае эканомію (у 1 знач.), патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах. Распрацоўваюцца новыя, усё больш дасканалыя і эканамічныя віды рэактараў. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панамерыкані́зм, ‑у, м.
Рэакцыйная палітычная дактрына, у аснову якой пакладзена ідэя аб быццам бы існуючай агульнасці гістарычнага лёсу, эканомікі і культуры ЗША з іншымі краінамі амерыканскага кантынента і якая выкарыстоўваецца імперыялістамі ЗША для закабалення дзяржаў Лацінскай Амерыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)