бро́вар, ‑а, м.
Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тракти́р м., уст. карчма́, -мы́ ж.; (кабак) шыно́к, -нка́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
таве́рна, ‑ы, ж.
Невялікі шынок; карчма (у Італіі, Швейцарыі і некаторых іншых краінах). Унізе, ля паўднёвага схілу Бірсы, былі шумныя вуліцы і плошчы з крамамі і складамі тавараў, арсеналамі, лазнямі, тавернамі. В. Вольскі.
[Іт. taverna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабачо́кI м. (небольшой ресторан) шыно́к, -нка́ м.; (небольшой трактир) карчо́мка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кна́йпа ’шынок’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. knáipė, ням. Kneipe ’тс’ (там жа, 490). Праз польск. knajpa ’тс’ з ням. Kneipe (Слаўскі, 2, 284).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кружа́ло ср.
1. стр., техн. кружа́ла, -ла ср.;
2. (кабак) ист. шыно́к, -нка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пите́йный уст. піце́йны;
пите́йный дом, пите́йное заведе́ние уст. піце́йны дом; (кабак) шыно́к; (трактир) карчма́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́нда і ранда́ ’арэнда’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), рэ́нда ’тс’ (Бяльк.), ’шынок’ (Нас., Касп.), сюды ж рандава́ць ’арандаваць’ (Нас.), ранда́р, ранда́тар ’наймальнік, арандатар; карчмар’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык., Юрч.). Праз польск. arenda, arendować (у сучаснай польскай мове часцей dzierżawa, dzierżawić, dzierżawca) з с.-лац. ar(r)endare < лац. reddō/reddere ’атрыманае аддаць’ > arrenda ’плата за год’ (Брукнер, 6; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 25). У беларускай мове вядомы таксама варыянт ланда́р (Сержп. Казкі) з распадабненнем зычных. Значэне ’шынок’, параўн. да гэтага укр. ора́нда ’тракцір’, рус. смал. ра́нда/ра́ндо ’кабак’, вынікае са спосабу ўтрымання такіх месц праз арандаванне (Фасмер, 3, 442). Барысава (Бел.-рус. ізал., 10–12) рэгіянальнае (бел.-смал.) ранда ’шынок, карчма’ лічыць семантычнай інавацыяй на базе літ. randá/rendá ’арэнда’, што цяжка давесці. Сюды ж рандо́ўля ’стан арэнды; здача ў арэнду’, рандоўства ’ўтрыманне арэнды’, рандо́ўшчык, рандо́ўшчыца ’арандатар, арандатарка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́кша, ‑ы, ж.
Абл. Вавёрка. За шкуркі ён [дзядуля] мае і цукар, і хлеб, і ўсё, што належыць да людскіх патрэб, бо тыя здабыткі нясе не ў шынок: — у наш, у савецкі, нясе гарадок, а там — поўнай мерай адмераць яму за собаля, векшу, за лета — зіму... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)