Вы́шыкацца ’патроху высыпацца’ (Касп.); ’зрабіцца пустым’ (Грыг.). Гл. шыкаць. Прыклад з Грыгаровіча «…вышыкалісь ракі…» паказвае, відавочна, і на значэнне ’шаптацца, скончыць шаптацца > задыхнуцца, заснуць (аб раках)’; параўн. рус. перешепта́ться, укр. ви́шептатися ’перастаць шавяліцца, задыхнуцца (аб раках)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.© параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)