адзе́жны одёжный; платяно́й;

~ная шчо́тка — одёжная (платяна́я) щётка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жале́зніцашчотка з металічнымі зубамі для часання лёну’ (мядз., Нар. сл., 59). Жалезн‑ (ая шчотка) + іц‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчо́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да шчотка (у 1 знач.); невялікая шчотка. Шчотачка для ногцяў. □ На божы свет, як бы з магілы, З зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёрш¹, ярша́, мн. яршы́, яршо́ў, м.

1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, посуду і пад.

|| прым. яршо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́ннік, ‑а, м.

Спец. Круглая шчотка на доўгай палцы для прачысткі і змазвання гарматнага ствала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрабні́ца, ‑ы, ж.

Металічная шчотка для чысткі коней. Коней і кароў шаравалі скрабніцамі і шчоткамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палацёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да націрання падлогі. Палацёрныя работы. // Прызначаны для націрання падлогі. Палацёрная шчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шва́бра ж. шва́бра, -ры ж.; шчо́ткае́нік) для падло́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тарцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарцаваць.

2. Тарцовачны станок.

3. Малярная шчотка з доўгім шчаціннем.

4. Разм. Тарцовая маставая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагусце́ць, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца густым, гусцейшым. Хвойнік пагусцеў. □ Паветра пагусцела, напоўнілася новымі пахамі. Шахавец. Сеялі жыта рэдка, а яно закусцілася, пагусцела і цяпер, як шчотка, было роўнае на ўсім полі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)