салда́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. так; ж.
Жонка салдата. Салдаткі сумныя маўкліва Збіралі шчаўе ў прыпол. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаву́к, ‑у, м.
Абл. Дзікае шчаўе. Пад самай страхой рос на кучы сухога гною высокі, у пахі, шчавук, цёмны, з жоўтым дробным насеннем на голых дудках. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карпа́ч ’шчаўе прыбярэжнае, Rumex hydrolaptum Huds’. Да карпаць 2 (гл.). Параўн. назву тупалістага шчаўя — карнач (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прашчаве́рваны, прошчаве́рваны (хлеб, страва) ’пракіслы’ (жыт., Вешт.). Да *шчавер, палес. шшэ́вэр, шʼшʼа́вер ’шчаўе’ (Бейл.). Параўн. яшчэ ашчавець, шчавы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смаржо́к, ‑жка, м.
Ядомы грыб на кароткай ножцы і з шапкай, паверхня якой маршчыністая, у звілістых складках. Кветак ніхто не рваў. Збіралі толькі дробнае шчаўе, і заечую капусту, ды яшчэ смаржкі — светла-карычневыя грыбы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каншча́к ’конскае шчаўе, Rumex canfcrtus Willd.’ (Сцяшк.). Утворана ад назвы каня, канна, канно (Япк. 1; Сцяц.; усх.-палес., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квасо́к 1 ’кісліца’. Гл. квасец.
Квасо́к 2 ’шчаўе і страва з яго’ (Вешт., ТС), ’грыбны суп’ (Сцяшк.). Гл. квасок 1.
Квасо́к 3 ’квас’ (Бяльк.). Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разляга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
1. Незак. да разлегчыся.
2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі. Раннімі вёснамі сюды прыходзілі дзяўчаты па шчаўе, а ў святочныя дні збіралася моладзь, і Гарадок разлягаўся ад песень і тупату. Ракітны. Было весялосці, музыкі ў Банькоўскіх — аж разлягаліся Вязавічы. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Квасе́ц ’кісліца, заечая капуста, Oxalis Acetosella L.’ (Дэмб. 1, Бяльк., Яруш., Кіс.). Укр. квасець ’шчаўе’, рус. квасец ’тс’. Фармальна прасл. kvasbCb. Але батанічная назва, марыць, больш позняга паходжання. Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́льва ’маладое шчаўе каля хаты’ (лях., Жыв. сл.). Магчыма, скажонае слова з кампанентам зелʼ‑ (гл. зелле). Можа, трэба ўлічыць лат. zaļš ’зялёны’, у тым ліку zaļ bariba ’свежая агародніна’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)