натапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.: падняцца тарчма.

Поўсць натапырылася.

2. Уздуцца, прыўзняцца (разм.).

Сукенка натапырылася.

|| незак. натапы́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаці́ністы, -ая, -ае.

1. Пакрыты густым шчаціннем, густа парослы жорсткімі валасамі.

Ш. хіб.

Ш. твар.

2. Жорсткі, які нагадвае шчацінне (пра валасы, поўсць).

Шчаціністыя вусы.

|| наз. шчаці́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіб, хі́ба, мн. хібы́, -о́ў, м.

1. Пярэдняя частка хрыбта свінні.

Самае тоўстае сала ў свінні на хібе.

2. Шчацінне на хрыбце.

3. Спінны плаўнік у рыбы.

4. перан. Верхні край, грэбень чаго-н.

Х. страхі.

Х. хвалі.

Х. пракоса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаці́ніцца, ‑ніцца; незак.

Падымацца ўгору, уставаць тарчма. Гэта быў стары дзед з жоўтым, як воск, тварам, на якім шчацінілася сівая няголеная барада. Арабей. // перан. Стаяць шчаціннем, нагадваць сабой шчацінне. Крыху зводдаль, ад лесу, шчацініўся малады хвойнічак. Ваданосаў. На мурожных грудах чарнеў пасохлы дзяцельнік і малачайнік, шчацініўся рэдкі сівец. С. Александровіч. // перан. Быць пакрытым чым‑н. калючым, што нагадвае сабой шчацінне. Палеткі шчацініліся калючым іржэўнікам. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́шка1 ’сівец, Nardus stricta L.’ (браг., Шатал.). Да мы́чка3 (гл.).

Му́шка2шчацінне на назе каля капыта’ (браг., Шатал.). Да мы́чка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falbaшчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчаці́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Паставіць дыбам шчацінне. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш, Стальныя ашчацініўшы штыкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прабіцца на паверхню ў многіх месцах, усюды (пра валасы). На.. [шыі] павысядала кароткае шчацінне. Чорны.

2. Разм. Высадзіцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Павысядалі пасажыры з аўтобуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрыбта (у 1, 2 знач.). Хрыбтовыя пазванкі.

2. Які знаходзіцца на хрыбце, на спіне ў жывёл. Хрыбтовае шчацінне. Хрыбтовая частка тушы.

3. Які мае адносіны да хрыбта (у 4 знач.). Хрыбтовыя перавалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.). Непакорная чупрына над вузкім сухім ілбом... [Есіпа] яшчэ больш ашчацінілася, плечы ўзняліся аж да вушэй. Дуброўскі. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Натоўп загудзеў, скрануўся з месца, і раптам уся трыбуна ашчацінілася па загаду канапатага вінтовачнымі стваламі. Няхай. Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі, ашчацініўшыся рэдкімі вузкімі і вострымі калівамі нізкарослай ярыны. Галавач.

2. перан. Разм. Узлавацца, стаць раздражненым. — Куды, паршывец! — ашчацініліся мужыкі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)