паружаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які паружавеў. На верхавіне густалістай вішні, усыпанай зялёнымі з паружавелымі бакамі ягадамі, сядзеў шпак і весела пасвістваў. Сіняўскі. Жанчына выйшла з паружавелым тварам і павесяле[л]ымі вачыма. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Час ад часу, паціху свістаць. Звычайна Папас прыходзіў першы і пасвістваў, чакаючы бацькі. Колас. На чорным спічастым дамку, што вісеў на старым клёне, пасвістваў шпак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы спяваць, захапіцца спевамі. Расспяваліся дзяўчаты. □ Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся. Колас.

2. Праспяваўшы некаторы час, пачаць спяваць лёгка, свабодна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнакры́лы, ‑ая, ‑ае.

У якога чорныя крылы; з чорнымі крыламі. Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы, На чорны лес, на гарбы праталін, Калі яшчэ спіць сам бог Ярыла І травы, збуджаныя, не ўсталі? Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скварэ́цшпак’ (Бяльк., Бір. дыс., З нар. сл.). Укр. скворе́ць, рус. скворе́ц, польск. skworzec, ст.-польск. skorzec, каш. skȯrc, в.-луж., н.-луж. škorc, славац. škorec, чэш. skorec, старое skvorec, škvorec, серб.-харв. скво́рац, шкво́рак, чво́рак, славен. skvórəc, škórəc, балг. скоре́ц, скворе́ц. Прасл. *skvorьcь, дэрыват ад гукапераймальнага кораня *skver‑/*skvor‑ (гл. сквярціся), паколькі крык шпака нагадвае skvär; гл. Праабражэнскі, 2, 297; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 113; SEK, 4, 286; параўн. рус. сверча́ть, якое таксама гукапераймальнага паходжання. Параўнанне з рус. ско́ворон ‘жаўранак’ і рэканструкцыя *сковьрьць (параўн. аднак макед. сковраншпак’) адвяргаецца Фасмерам (3, 637). Гл. яшчэ Міклашыч, 305; Брукнер, 499; Махэк₂, 549; Скок, 3, 276; БЕР, 6, 738; Борысь, 553.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цві́ркаць, ‑ае; незак.

Тое, што і цвыркаць. Вясёлы шпак трапеча крыльцамі, спявае сонцу сваю гуллівую песню. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выправіць у шпака яго новую хатку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.

2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзяўбці́ 1, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы! Шушкевіч.

2. перан. Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы... Машара.

задзяўбці́ 2, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб; ‑дзяўбла, ‑ло; зак.

Пачаць дзяўбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягно́, а́; мн. сцёгны (з ліч. 2, 3, 4 сцягны́), ‑аў; н.

1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена. Ногі праваліліся ў снег, аж па сцёгны. Пташнікаў. Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне. Васілевіч. — Харч добры на фабрыцы-кухні, — смеючыся, адказала Зіна і пляснула далонямі сябе па сцёгнах. Грамовіч.

2. Бядровая частка тушы; кумпяк. Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сцягно на закуску. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. косшпак’, балг. кос ’чорны дрозд’, серб.-харв. ко̑с, славен. ks ’тс’, польск. kos, чэш. kos, славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śsati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)