пашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Намазаць; нацерці. — Ты б іх хоць шмальцам ці алеем пашмаравала .. — кажа бабка, мацаючы маміны рукі. Каліна.

2. і без дап. Шмараваць некаторы час. Косцік крыху змёў гразь шчоткаю, тую, якая паддавалася, а тую, якая сядзела моцна, замазаў гуталінам. Пашмараваў яшчэ крыху шчоткаю. Паставіў боты. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarowaćшмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпсты́ (тепсти́) ‘ківаць, матляць, целяпаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тыпсты́ ‘моцна трасці; шукаць’ (Клім.). Параўн. рус. дыял. тепсти́ ‘цягнуць, вязці з натугай’, палаб. tipst ‘трэсці’, славен. tepsti ‘біць, лупцаваць’, харв. tèpsti ‘збіваць масла; біць, стукаць; валачыць; плявузгаць’, серб. те̏псти ‘збіваць масла, пляскаць, боўтаць, калаціць’, роднасныя літ. tèpti ‘мазаць, шмараваць; біць, стукаць’ пры аблаўтным tapšnoti ‘ляпаць’ з інавацыйным суф. ‑šno‑ (Смачынскі, 673), параўн. харв. tȁpšati ‘тс’. Прасл. *tepti ‘стукаць, біць’ (гл. цепаць) з «інтэнсіўным» s, відаць, гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 460; Глухак, 623; Шустар-Шэўц, 1504; Бязлай, 4, 170–171; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)