фа́ра, -ы, мн. -ы, фар, ж.

Ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, лакаматыве, матацыкле і пад. для асвятлення шляху.

Пярэднія фары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлагба́ум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадаро́жны, -ая, -ае.

1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.

Спадарожная машына.

С. вецер.

2. Які сустракаецца на шляху.

Спадарожная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эта́п, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.

Новы э. развіцця.

Новы э. будаўніцтва горада.

2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама маршрут іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.

Этапы велагонкі.

Па этапе або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).

Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ў мінулым.

|| прым. эта́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́рні, -яў.

1. Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх (уст. і кніжн.).

2. перан. Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

Знішчаць, разбураць; пустошыць, не даваць развівацца.

Н. лясы.

Агонь спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху.

|| наз. нішчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтасто́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення цягніка.

2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожнага аўтатранспарту для праезду часткі шляху.

|| прым. аўтасто́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапу́ць ’частка шляху, пераход’ (паўн.-усх., КЭС), рус. паўн. перепу́ть ’дарога, шлях’, смал. ’частка шляху’. Утворана, як пераход ці перапу́да (гл.). Да пера- і пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стезя́ ж., уст. шлях, род. шля́ху м., даро́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)