сухапу́цце, -я, н. (разм.).

Шлях па сушы (у супрацьлегласць воднаму шляху).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наперарэ́з.

1. прысл. Перасякаючы чый-н. шлях.

Кінуцца н.

2. прыназ. з Д. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто-, што-н. перасякае.

Бегчы н. машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’язны́, -а́я, -о́е.

Такі, па якім аб’язджаюць; кружны.

А. шлях.

Аб’язная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мле́чный Путь астр. Мле́чны Шлях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неадно́йчы, прысл.

Не адзін раз.

За дні хваробы ён н. перадумаў свой жыццёвы шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўжэ́зны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі доўгі.

Прайшлі д. шлях.

Д. дзень, як цэлы год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сце́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Вузкая пратаптаная дарожка.

Лясная с.

С. праз жыта.

2. перан. Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н.; наогул кірунак, шлях да чаго-н.

Пайсці па бацькавых сцежках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зано́с, -у, м.

1. гл. занесці.

2. Намеценая завірухай гурба, якая перагароджвае шлях.

Снежныя заносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчырава́ць

‘адпрацаваць, скончыць напружаную працу, прайсці доўгі шлях

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшчыру́ю адшчыру́ем
2-я ас. адшчыру́еш адшчыру́еце
3-я ас. адшчыру́е адшчыру́юць
Прошлы час
м. адшчырава́ў адшчырава́лі
ж. адшчырава́ла
н. адшчырава́ла
Загадны лад
2-я ас. адшчыру́й адшчыру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшчырава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зваро́тны, -ая, -ае.

1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу).

З. шлях.

2. Які аднаўляецца, часам узнікае зноў.

З. тыф.

3. У граматыцы: які абазначае адносіны да суб’екта маўлення.

З. дзеяслоў.

Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка пісьма, пасылкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)