шо́ўкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шаўковы. [Поп] пагладжваў шоўкавыя адвароты рукавоў параднай расы. Чорны. Хмарак шоўкавая грыва Рассцілаецца гулліва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вядвабнышаўковы’ (Дзмітр.). Дыялектная форма (з пратэтычным в‑) слова ядва́бны ’тс’ (гл.). Параўн. аналагічную з’яву ў слове вя́зьмін (гл.) < язьмін, вярмо́ < ярмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ядва́бны, ‑ая, ‑ае.

Уст. і паэт. Шаўковы. Астаўся ў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік. «Маладосць». Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць, Яны ззяюць красою ядвабнай. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапе́ц, ‑пца, м.

1. Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны. На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец. Караткевіч. Раздзялілі косачку дый на дзве касы, Абматалі косачку вакол галавы, Надзелі на косачку шаўковы чапец, Ды ўжо таго чэпчыка павек не скідаць. З нар.

2. Спец. Складка брушыны, якая ахоплівае і падтрымлівае тонкія кішкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслухмяны, слухмяны, паслужлівы, пакорлівы, пакорны, падатлівы, падаткі; пакладзісты (разм.); шаўковы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Таро́кі ’рамяні каля задняй лукі сядла’ (ТСБМ), ’паляўнічая сетка (для здабычы)’ (Сцяшк.), ст.-бел. торокашаўковы шнур’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж торочкі́, тро́чкі ’завязкі ў спадніцы, фартуху, штанах’ (Лекс. Бел. Палесся). Укр. тороки́ ’рамяні ззаду сядла для прывязвання рэчаў; махры’, то́рок ’махры; аблямоўка’, рус. торока́ ’рамяні ззаду сядла’, дыял. торо́ка ’аблямоўка, махры’, стараж.-рус. торокъ ’рамяні ззаду сядла’, ’стужка, якая навязвалася на лоб’, польск. trok, troki ’раменчыкі, матузкі; путы’, каш. trok ’пала; паясок’, в.-луж., н.-луж. trok ’матуз, завязка’, чэш. trak, trák ’лямка’, старое tráky ’падцяжкі, шлейкі’, славац. trak, tráky ’тс’, славен. trak ’стужка, вузкая палоска, тасёмка’, серб.-харв. тра̑к, тра̏ка ’тс’, балг. дыял. трак ’шнур у цадзілцы’, макед. трака ’стужка’. З прасл. *torkъ ’матузоў завязка’, якое роднаснае прус. tarkue (tarkne?) ’рэмень у вупражы’, лат. tę̃rka ’матузок для прывязвання буйкоў у рыбалоўнай сеткі’, ст.-інд. tarkúḥ ’верацяно’, грэч. άτρακτος ’тс, лац. torquēre ’круціць, віць’, torques ’ланцуг’, ст.-в.-ням. drāhsil ’токар’, нова-в.-ням. drechseln ’тачыць’, алб. tjerr ’праду’, ірл. torc ’каса’ з і.-е. *tork‑ ’круціць, віць’, тады першаснае значэнне ’шнур, скручаны з некалькіх пасмаў’, або і.-е. terk‑ з *ter‑ ’церці’ (Покарны, 1077; Міклашыч, 359; Фасмер, 4, 85; Махэк₂, 649; Голуб-Копечны, 388; Шустар-Шэўц, 1533; Борысь, 642; Сной₂, 776; SEK, 5, 171; Новое в рус. этим., 233–234; ЕСУМ, 5, 604).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)