адша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць шастаць (у 1 знач.). Вецер лісцем адшастаў і сціх.

2. што. Разм. Адрэзаць пілою. Адшастаць кругляк дубу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адша́стаць ’хутка адрэзаць’ (Касп.). Гл. абшастаць і шастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абша́стаць ’абабраць, абакрасці’ (Бяльк., БРС, Касп.), абшастаць ’абрэзаць’ (Сцяц.) да шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абша́міць ’зрабіць што-небудзь употай, хутка’ (Бяльк.) да шамаць (гл.) ’рабіць шорах, шастаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́станне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Па шастанню саломы Рыбак адчуў, што ён [пацук] там не адзін. Быкаў. Пад зялёнае шастанне хвойнага галля думаецца пра Палессе. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасце́ць, ‑ціць; незак.

Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло. Купала. Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць. Калачынскі. Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́станне ср.

1. шелесте́ние, шурша́ние;

2. разг. ре́зание;

3. кромса́ние;

4. разг. хожде́ние, шныря́ние;

1-4 см. ша́стаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышаста́ць (прышастаты) ’?’: Да пускай нас до танчику // Ныженьки проламаты, // Суконьки прышастаты (Доўн.-Зап., Пін.) Прэфіксальны дэрыват ад шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працмы́га ’пралаза, праныра, прайдзісвет’ (Нас.). Да цмы́гаць ’бегаць, шастаць’. Гл. яшчэ цмы́га, у семантычным плане аналагічнае да прайдоха, прайдзісвет і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)