перачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны і -чэ́саны; зак.
1. што. Расчасаць для прыгатавання пражы ўсё, многае.
П. увесь лён.
2. што. Расчасаць пачэсанае яшчэ раз.
П. кудзелю.
3. каго-што. Прычасаць нанава.
П. валасы.
|| незак. перачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны і -чэ́саны; зак., што.
1. Апрацаваць часаннем (валакно).
П. лён.
2. перан. Пільна агледзець, абследаваць або абстраляць (якую-н. прастору, участак).
Пяхота прачасала лес.
|| незак. прачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прачэ́сванне, -я, н. і прачо́ска, -і, ДМ -чо́сцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чёсанный прич.
1. (о волосах, льне и т. п.) часа́ны, чэ́саны;
2. (о теле) чу́ханы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)