Про́чка ’праход у агароджы’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад *прачкнуць (гл. чыкаць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да чыкаць.

2. каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы. / у безас. ужыв. [Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чык, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кароткага, адрывістага трэску, ляску і пад. У хаце на сцяне ад вуліцы чыкалі ходзікі — .. [Андрэю] здалося, што ён яшчэ ўсё клеп[л]е касу: чык-чык... Пташнікаў.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле дзеясл. чыкаць — чыкнуць. Нажом чык — і пальца няма. □ Крайко пачытаў і чык — рэвалюцыю: разглядаць на праўленні. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тых — перадае гук ад біцця сэрца (Шат.; мсцісл., Нар. лекс.), тых‑тых ‘тс’ (Нас.), ‘так-так, стук-стук’ (Бяльк.). Гукапераймальныя ўтварэнні. Сюды ж ты́каць, ты́хыць, тыхъць ‘хутка дыхаць’, ‘тахаць, стукаць’, ‘вельмі часта біцца (аб сэрцы)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Юрч., Байк. і Некр.; мёрск., Нар. сл.), ‘дрыжаць, калаціцца (пра рукі)’ (Варл.), ты́хкаць ‘біцца (пра сэрца)’ (Касп., Шат., Юрч., Яруш.), ‘цікаць, чыкаць’ (Некр. і Байк.), тыханне, ты́хання ‘біццё сэрца, тахканне’ (Бяльк., Байк. і Некр., Юрч. СНС), ‘пульс’ (Гарэц., Др.-Падб.); ты́хацца ‘няроўна біцца’ (Касп.), ты́хкацца ‘моцна біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ); ты́хтання ‘біццё сэрца’ (Яруш.) — апошняе з інтэнсіўным суфіксам ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)