слушо́к м., уменьш.-уничиж. чу́тка, -кі ж., шэ́пты, -таў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́слух, -у, м.

1. Пакорнасць, паслушэнства.

Трымаць дзяцей у послуху.

2. У манастырах: абавязак, ускладзены на кожнага манаха, а таксама спецыяльная работа, што прызначаецца за які-н. грэх, правіннасць.

Назначыць каму-н. п.

3. Чутка, пагалоска.

Пусціць па вёсцы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дане́сціся сов., прям., перен. донести́сь;

~слася пе́сня — донесла́сь пе́сня;

~слася чу́тка — донёсся слух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́чут: і по́чуту няма ’нічога не чуваць пра каго-, што-небудзь’, ’слых пра каго-небудзь’, ’чутка, вестка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат.), почу́ткачутка’ (ТС), по́чат ’дух’ (дзярж., Сл. ПЗБ), ’след, знак’ (Сцяшк. Сл.). Утвораны ад пачу́ць (гл.), якое з *po‑čuti, як по́гляд, по́зірк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачу́ткачутка, гаворка’ (Янк. 3.), без прочу́тку ’без просыпу’ (ТС). Да *прачуць < чуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сенсацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенсацыі, выклікае сенсацыю. Сенсацыйныя навіны. □ За дзень чутка расплылася на ўсю гімназію, і забойства Юркевіча зрабілася сапраўды сенсацыйным здарэннем. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

донести́сь сов., в разн. знач. дане́сціся;

донесла́сь пе́сня дане́слася пе́сня;

донёсся слух дане́слася чу́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Немаве́сць, немове́сць ’немаведама’ (ТС), нэмові́сты ’тс’ (пін., Нар. лекс.). Параўн. у спалучэнні нема́ ве́сці ’тс’ (ТС), да весць ’паведамленне, слых, чутка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чацвертава́ць, ‑вяртую, ‑вяртуеш, ‑вартуе; зак. і незак., каго.

Разм. Тое, што і чвартаваць. «Не можа быць, каб гэта быў ён? — не даваў усё яшчэ сабе веры Андрэй. — Яго ж, хадзіла чутка, чацвертавалі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ва, -ы, ж.

1. Ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, таленту і пад.

С. папулярнага артыста.

Паэтычная с.

Ордэн Славы.

2. Чутка, размовы (разм.).

Добрая с. ідзе пра наш горад.

3. Агульнапрынятая думка аб кім-, чым-н., рэпутацыя.

Добрая с. пра магазін.

На славу (разм.) — вельмі добра.

Толькі слава, што... (разм.) — толькі лічыцца, гавораць так, а на справе зусім наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)