Ква́дра ’кожная з чатырох фаз месяца’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Шэйн, Бяльк., Сержп. Грам., Шпіл., Мядзв.), ’чвэрць гадзіны’ (Нас.), ’стадыя, фаза, перыяд’ (ТСБМ), ’чвэрць’ (Гарэц.), укр. квадра ’фаза месяца’ — запазычанні з польск. kwadra ’тс’. У значэнні ’чвэрць’ ужо ў ст.-польск., якое ў сваю чаргу з італ. quadraчвэрць кола або круга’. Гл. Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 453–454; ЕСУМ, 2, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квадра́нецчвэрць гадзіны’ (Нас.). Параўн. адпаведнае значэнне квадра (гл.). Бел. і ўкр. квадранец(ь) ’чвэрць гадзіны’ — агульнае запазычанне з польск. kwadraniec < kwad∼ галс < kwadrans. Тут наглядаецца працэс словаўтваральнай адаптацыі лацінскага па паходжанню слова да славянскіх з прадуктыўнай суфіксацыяй *‑ап‑ьcь. Утварэнне праходзіла па мадэлі аддзеяслоўнага дэрывата: kwadrować Z > kwadra‑ піес© польск. kwadrans — з лац. quadransчвэрць’ (у тым ліку ’чвэрць гадзіны’): Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 454; ЕСУМ, 2, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвэ́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і чвэрць (у 1–5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

че́тверть ж.

1. в разн. знач. чвэрць, род. чвэ́рці ж., чвэ́ртка, -кі ж.;

че́тверть ве́ка чвэрць (чвэ́ртка) стаго́ддзя;

че́тверть ча́са чвэрць (чвэ́ртка) гадзі́ны;

че́тверть листа́ тип. чвэрць (чвэ́ртка) аркуша́;

такт в три че́тверти муз. такт у тры чвэ́рці (чвэ́рткі);

выбира́ть че́тверти плотн., стол. выбіра́ць чвэ́рці;

поста́вить отме́тки за пе́рвую че́тверть паста́віць адзна́кі за пе́ршую чвэрць;

2. (мера сыпучих тел) уст. дзве асьмі́ны;

че́тверть овса́ дзве асьмі́ны аўса́;

3. (мера жидкости) га́рнец, род. га́рца м.;

че́тверть вина́ га́рнец віна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ква́тарга ’квадра, чвэрць месячнага перыяду’ (Нар. лекс.) (гл. квадра). Да кватарка са спарадычным к > г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватэ́рачка1 ’фортачка’ (Мат. Гом.). Гл. кватырка.

Кватэрачка2чвэрць штофа’ (Шн., Нас.). Да кватэра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чацвярту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Уст. Мера вагі ў чвэрць фунта. Ад асноў лічэбнікаў утвораны толькі два назоўнікі са значэннем колькасці або меры чаго‑н.: чацвяртушка (размоўн.), васьмушка (размоўн.). Граматыка.

2. Лісток паперы ў чвэрць ліста. Чацвяртушка паперы. □ У пакой зайшоў Буднік. Распранаючыся, ён дастаў з кішэні складзеную чацвяртушкай газету. Галавач.

3. Разм. Тое, што і чацвярцінка (у 2 знач.). [Перагуд:] Падай мне гэту слязу (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай). Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвэ́рцевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца чвэрцю чаго‑н.; мерай у чвэрць. Чвэрцевая паўза.

2. Які мае адносіны да чвэрці (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем чвэрці навучальнага года. Чвэрцевыя адзнакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да чатыры. Чацвёрты год. □ Зрабілася цёмна-цёмна, хоць ішла толькі чацвёртая гадзіна дня. Мяжэвіч.

2. у знач. наз. чацвёртая, ‑ай, ж. Чацвёртая частка, чвэрць. Адна чацвёртая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярта́к, ‑вертака, м.

1. Уст. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля; дваццаць пяць капеек.

2. Надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны. Ды і што было рабіць дома на жвірыстым чацвертаку? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)