капцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Склад маёмасці ў вайсковай часці, а таксама на будоўлі, у цэху, гаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кватар’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы, які пры пераводзе вайсковай часці пасылаўся ўперад для падрыхтоўкі кватэр для вайскоўцаў.

|| прым. кватар’е́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штрафні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Ваеннаслужачы штрафной часці.

2. У спорце: ігрок, часова пазбаўлены ўдзелу ў гульні за парушэнне правіл (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перафармірава́цца, ‑руецца; зак.

Сфарміравацца нанава, іначай. Перафарміраваліся вайсковыя часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

резе́рвный в разн. знач. рэзерво́вы;

резе́рвные войсковы́е ча́сти рэзерво́выя вайско́выя ча́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэзерці́рства, -а, н.

1. Самавольнае пакіданне ваеннаслужачым вайсковай часці з мэтай ухілення ад воінскай службы; ухіленне ад прызыву ў армію.

2. перан. Ухіленне ад выканання сваіх грамадзянскіх або службовых абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазыўны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для прыцягвання ўвагі.

П. сігнал.

2. у знач. наз. пазыўны́я, -ы́х. Спецыяльныя сігналы для апазнавання радыёстанцыі, судна, вайсковай часці і пад.

Пазыўныя радыёстанцыі.

Прыняць чые-н. пазыўныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камандзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна.

К. палка.

К. крэйсера.

2. Пра таго, хто любіць камандаваць, аддаваць загады (разм.).

Развялося тут камандзіраў!

|| прым. камандзі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ар’ерга́рдны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ар’ергарда. Ар’ергардны бой. Ар’ергардныя часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагрупава́цца, ‑нуецца; зак.

Згрупавацца нанава, іначай. Танкавыя часці перагрупаваліся перад самым боем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)