пазыўны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для прыцягвання ўвагі.

П. сігнал.

2. у знач. наз. пазыўны́я, -ы́х. Спецыяльныя сігналы для апазнавання радыёстанцыі, судна, вайсковай часці і пад.

Пазыўныя радыёстанцыі.

Прыняць чые-н. пазыўныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)