электрагартава́нне, ‑я, н.

Спец. Гартаванне металу токамі высокай частаты. Паверхневае электрагартаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты і радыёхвалях.

2. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення высокачастотных электрамагнітных ваганняў.

|| прым. радыётэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высокачасто́тны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да токаў высокай частаты. Высокачастотны генератар. Высокачастотны нагрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ультрагу́к, ‑у, м.

Спец. Гук, утвораны хістаннямі высокай частаты (не ўспрымаецца вухам чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ток¹, -у, мн. то́кі, -аў, м.

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія.

Токі высокай частаты.

2. звычайна мн. Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарадыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прымяненне пераменнага току нізкай частаты ў лячэбных і дыягнастычных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыятэрмі́я, ‑і, ж.

Глыбокае праграванне тканак і органаў цела электрычным токам высокай частаты з лячэбнымі мэтамі.

[Ад грэч. diathermia — праграванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзана́нс, -у, м.

1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).

Р. токаў.

Аптычны р.

2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.

Кіназала дае добры р.

3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.

Прамова атрымала шырокі грамадскі р.

|| прым. рэзана́нсны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфрагу́к, ‑у, м.

Пругкія хістанні малой частаты ў паветры або іншым асяроддзі, якія не ўспрымаюцца вухам чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадуля́цыя, ‑і, ж.

1. У музыцы — пераход з адной танальнасці ў другую. // Пералівы, гарманічны пераход у інтанацыі гуку.

2. У радыётэхніцы — змяненне характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты.

3. У кінатэхніцы — ператварэнне электрычных ваганняў, выкліканых гукам, у светавы пучок, які запісвае гукі на гукавой кінаплёнцы.

[Ад лац. modulatio — размернасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)