машынапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пракату (часовага карыстання за плату) машын, прызначаны для яго. Машынапракатная база.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічная або бетонная скрыня для часовага захоўвання збожжа, вугалю і іншых матэрыялаў.
Б. для зерня.
2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.
3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.
|| прым. бу́нкерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падтава́рнік, ‑а, м.
Спец. Тонкія сасновыя ці яловыя бярвенні, жэрдкі, якія выкарыстоўваюцца для падсцілкі пад тавары, грузы на суднах, барках, а таксама для часовага мацавання ў шахце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць часовага. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах.. Безумоўна, гэта было часова. Аднак, новы камандзір не хоча, каб гэтая часовасць цягнулася лішні дзень. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рцэр, ‑а, м.
Цёмнае і цеснае памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (у турмах, канцлагерах і інш.). Было страшна, калі білі, калі ў пакаранне па цэлых сутках трымалі без яды, калі саджалі ў карцэр — сыры цёмны склеп, дзе вяліся пацукі і кажаны... Васілевіч.
[Ад лац. carcer — турма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.
2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буда́н, ‑а, м.
1. Буда з галля, саломы ці тонкага бярвення для часовага жылля; шалаш. Па ўсім беразе людзі секлі лазу, рабілі буданы, накрывалі іх свежай травою. Лупсякоў.
2. Разм. Верх, пакрыццё павозкі. Невялікія замораныя конікі цягнулі вазы, нагружаныя бедным сялянскім скарбам і пакрытыя палатнянымі буданамі. Лобан.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.
Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго‑н. Адрадзіць прамысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] «Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі». Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. Памяшканне на колах для часовага адпачынку ў палявых умовах. У перапынку мы сустрэліся ў перасоўнай бытоўцы, якія ёсць у кожнай брыгадзе. «Беларусь». // Памяшканне на будоўлі для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад. Хлопцы ідуць у бытоўку — рыдлёўкі ляжаць там. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніфе́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Урачыстая адозва вярхоўнай улады да народа з выпадку якіх‑н. надзвычайна важных падзей. Маніфест часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі аб утварэнні БССР абнародаваны 1 студзеня 1919 г.
2. Палітычная адозва праграмнага характару. Маніфест Камуністычнай партыі.
3. Пералік прынцыпаў якой‑н. літаратурнай або мастацкай групы ці напрамку. Маніфест футурыстаў.
[Ад лац. manifēstus — яўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)