ця́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Аднакр. да цяпаць.
2. Хапіць зубамі; урваць (пра сабаку і пад.). Паслухмяны Кудлік ашчэрыў зубы, цяпнуў калючы клубок і ўмомант, як уджалены, адскочыў назад. Рылько. Наша ўвага была скіравана на тое, каб .. сабака ўпотайкі не цяпнуў нас за калошу. Сташэўскі. // Выпіць спіртнога. [Яраш:] — Трэба нам з табой, Кірыла, хоць спірту па мензурцы цяпнуць за Новы год. Шамякін.
3. Стукнуць, ударыць каго‑н. Цяпнуць па галаве.
•••
Цяпнуць гора — перажыць цяжкія нягоды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пасце́паць ’пазбіваць’ (ТС), ’пакляпаць касу’ (докш:, Сл. ПЗБ), пасцёбаць ’тс’ (барыс., смарг., Сл. ПЗБ), пасцеп‑ вацца ’пацепвацца ад марозу’, ’абтрасацца (пра вераб’я)’ (Янк. 3.). Да ⁺ЦЯПЦІ, роднаснага да цяпаць (гл.). Узыходзіць да прасл. te(p)tit tepę: укр. тепти, рус. тепти ’бить’, н.-луж. śepaś, в.-луж. серад ’тс’, чэш. tepati, debati ’біцца, стукаць’, славац. tepať ’тс’, ’чаканіць’, славен. tėpsti ’біць, грукаць’, серб.-харв. те̏псти ’біць, малаціць’, ’булькаць’, тёпсти се ’біцца, тузацца’, макед. тепа ’біць, збіваць’, тепа се ’біцца адзін з другім’, тепаница ’бойка’, тепач ’задзіра’, балг. тепам ’валяць, трамбаваць, біць’, ст.-слав. тепѫ, тети ’біць бізуном, удараць’. Паводле Махэка₂ (640), корань tep⇉гукаперайманне. Форма ‑сцёб‑ пад уплывам рус. стебать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ця́пнуць сов., разг.
1. однокр. тя́пнуть; см. ця́паць;
2. (зубами — о животных) тя́пнуть, хвати́ть;
ц. за штаны́ — тя́пнуть (хвати́ть) за штаны́;
3. (выпить спиртного) тя́пнуть, хвати́ть;
ц. гарэ́лкі — тя́пнуть во́дки;
4. (ударить) тя́пнуть;
ц. па галаве́ — тя́пнуть по голове́;
◊ ц. го́ра — тя́пнуть го́ря
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Недацёпа асудж. ’дурны чалавек’ (міёр., З нар. сл.), недоцёпа экспр. Здагадлівы чалавек’ (ТС), укр. недотепа ’няздольны, няўмелы чалавек’, рус. недотёпа ’няўклюда’ і ’памылка пры тканні — прапушчаная ці выцягнутая нітка ў аснове’ (пск., СРНГ). З неда- ’недастаткова’ і цепсці ’біць, трапаць’ або цяпаць ’стукаць’, якія ў экспрэсіўным ужыванні могуць мець і іншыя пераносныя значэнні, у тым ліку ’разумець, цяміць, кеміць’, параўн. укр. дотеп ’досціп’, дотёпний ’дасціпны’; калі дапусціць наяўнасць падобнага, незафіксаванага ў беларускай мове слова, то з не і *дацёпа ці *дацяпа, параўн. расцяпа ’разява’; рус. недотяпа ’няўмека’; ткацкі тэрмін у рускай мове сведчыць аб магчымай крыніцы слова ў сферы тэрміналогіі з пераходам канкрэтнага значэння ў экспрэсіўнае, што здараецца вельмі часта, тады развіццё значэння ад ’недастаткова выцягнуты’, ’нестаранна зроблены’ (параўн. цёпкаць ’выцягваць ніткі з тканіны’) да ’няўклюдны’ і ’дурны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)