мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

льномя́лка с.-х. ільнамя́лка, -кі ж., (после гласных) льнамя́лка, -кі ж., ленамя́лка, -кі ж.; (ручная) це́рніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мялка, мня́лка ’драўляны таўкач’, ’церніца’ (ТСБМ, Уладз., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’жанчына, якая церла лён’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. мя́лка. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́лка

1. мя́лка, -кі ж.;

2. (льномялка) ільнамя́лка, -кі ж., (после гласных) льнамя́лка, -кі ж.; (ручная) це́рніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тынёнкацерніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ха ’жанчына, якая вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1), ’церніца’ (Шат.). Толькі беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑х‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 73) ад ламаць (гл.). Параўн. таксама ламака© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlownaцерніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́чка ’жанчына, якая вядзе канчатковую апрацоўку льну церніцай, мне лён’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ; смарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’церніца; мяліца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ; бялын., Бел. хр. дыял.). Усх.-слав. (бел.) утварэнне з фармантам ‑tь ад жаги ’мяць’ (як біч ад біць) з дадаваннем суфікса ‑ъka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніцацерніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́рка ’прадмет кухоннага ўжытку, які служыць для раздрабнення, расцірання’ (ТСБМ, Нас., Шымк., Касп., Растарг., Варл., Сержп. Грам., Арх. Вяр.), сюды ж ’дошка для мыцця бялізны’ (Сцяц. Сл., Сцяц.; ваўк., Сл. ПЗБ), ’церніца (лён церці)’ (трак., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарка ’тарка’: тарку купили в дорогу (1682 г., КГС); таркава́ць ’церці на тарцы’ (Скарбы, Сцяшк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), таркава́ць ’тс’ (ТС, ЖНС, Лекс. Бел. Палесся), таркава́ны ’сцёрты на тарцы’ (Сцяшк.; паст., швянч., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.), таркава́ная ка́ша ’бабка (страва)’ (паст., ЛА, 4). Запазычана з польск. tarka ’кухонная прылада’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)