скака́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Спартыўны інвентар у выглядзе шнура, цераз які скачуць, круцячы і перакідваючы яго цераз галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -паўзі́; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца паўзком цераз якую-н. прастору.

П. дарогу або цераз дарогу.

2. Прапаўзці з аднаго месца ў другое.

П. ва ўкрыцце.

|| незак. перапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак., што або цераз што (разм.).

Лёгка, шырокім скачком пераскочыць.

П. цераз агароджу.

|| незак. перама́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперала́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак., што, цераз што і без дап.

Пералезці — пра ўсіх, многіх.

П. цераз плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансакія́нскі, -ая, -ае.

Звязаны з рухам цераз акіян.

Трансакіянская экспедыцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наскака́цца, -скачу́ся, -ска́чашся, -ска́чацца; -скачы́ся; зак. (разм.).

1. Стаміцца, скачучы цераз што-н.

Н. цераз канавы.

2. Уволю, многа паездзіць на кані.

3. Многа патанцаваць.

Будуць танцы, наскачамся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак. (разм.).

1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам або паваліць набок, на спіну.

П. човен.

2. каго-што цераз каго-што. Нагнуўшы, перакінуць цераз каго-, што-н.

П. цераз борт.

3. што. Выпіць да дна.

П. чарку.

|| незак. пераку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансаркты́чны, -ая, -ае.

Звязаны са зносінамі цераз арктычную вобласць.

Трансарктычная навігацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансатланты́чны, -ая, -ае.

Звязаны са зносінамі цераз Атлантычны акіян.

Т. пералёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабахту́рваць

‘пераліваць што-небудзь цераз край’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перабахту́рваю перабахту́рваем
2-я ас. перабахту́рваеш перабахту́рваеце
3-я ас. перабахту́рвае перабахту́рваюць
Прошлы час
м. перабахту́рваў перабахту́рвалі
ж. перабахту́рвала
н. перабахту́рвала
Загадны лад
2-я ас. перабахту́рвай перабахту́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перабахту́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)