цеплата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Спец. Від энергіі, што ствараецца бязладным рухам мікрачасцінак цела (малекул, атамаў і пад.) і праяўляецца ў награванні яго. Адзінка вымярэння цеплаты.

2. Тое, што і цеплыня. Востры сум.. патроху раставаў ад бадзёрых Юзікавых слоў, ад цеплаты і дужасці яго грудзей. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплатэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цеплавой энергіі.

2. Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнні метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.

|| прым. цеплатэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплаабме́н, ‑у, м.

Працэс пераносу цеплаты ад больш нагрэтых цел, асяроддзя і пад. да менш нагрэтых. Цеплаабмен у глебе. Цеплаабмен у атмасферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплаёмістасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры награванні на 1°C або якая аддаецца целам пры астуджванні на 1°C.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. цёплы.

2. Форма руху матэрыі — беспарадачны рух часціц цела; энергетычная характарыстыка цеплаабмену, што вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае награваемае цела (спец.).

Адзінка цеплаты.

3. Тое, што і цеплыня (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплано́сьбіт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёпла, прысл., у знач. вык.

1. Пра цёплае надвор’е; цеплыню ў памяшканні.

Раніцай ц.

У пакоі ц.

2. каму. Пра адчуванне кім-н. цяпла.

У паліто мне ц.

3. перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты.

На душы ц. ад добрых слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплаэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Спец.

1. Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цеплаты ў іншыя віды энергіі (механічную і электрычную).

2. Тэорыя і практыка прымянення і эксплуатацыі цеплавой энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цяпла ў прамысловасць сельскай гаспадарцы, побыце і пад. // Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнню метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цепланасі́цель, ‑я, м.

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары — вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, што вылучаецца ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)