змрок, -у, м.
1. Адсутнасць святла, цемра.
З. атуліў прасторы.
2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.
Вячэрні з.
3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.
Перадранішні з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́цемак, ‑мку, м.
Цемната, адсутнасць святла, асвятлення. Пасля абеду на выгане сышліся ўсе: да поцемку ставілі шулы, часалі .. падваліны. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́відну, прысл.
Пакуль відна, пакуль настане цемната. Хоць сонца яшчэ і не скора пакажацца над лесам, але повідну ўсё ж весялей. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непросвещённость неасве́чанасць, -ці ж.; (необразованность) неадукава́насць, -ці ж.; (некультурность) некульту́рнасць, -ці ж.; (невежество) цемната́, -ты́ ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр. поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неве́жественность ж. не́вуцтва, -ва ср.; неадукава́насць, -ці ж.; некульту́рнасць, -ці ж.; недасве́дчанасць, -ці ж.; цемната́, -ты́ ж.; см. неве́жественный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неве́жество ср. не́вуцтва, -ва ср.; неадукава́насць, -ці ж.; некульту́рнасць, -ці ж.; недасве́дчанасць, -ці ж.; цемната́, -ты́ ж.; см. неве́жественный.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́мень, ‑і, ж.
Густая цемната (у 1 знач.). У прамежках між хатамі, дзе не свецяць вокны, цемень, як дзёгаць. Навуменка. Твар.. [жанчыны] у цемені цяжка было разглядзець. Колас. // чаго. Цёмная, дрэнна асветленая прастора. [Астаповіч] адамкнуў млын, і ўвайшоў у цемень гэтых сцен, так добра яму знаёмых за многа год. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)