літургі́я, ‑і, ж.

Хрысціянскае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня.

[Грэч. liturgia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літыя́, ‑і, ж.

Спец.

1. Кароткае царкоўнае богаслужэнне.

2. Абрад у хрысціянстве, адпяванне нябожчыка.

[Ад грэч. lité — просьба, маленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблачэ́нне, ‑я, н.

Царкоўнае адзенне, якое ужываецца ў час набажэнства. Разабраўшы сваё начынне і апрануўшы аблачэнне, поп стаў «тварыць» малітву. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́ды, ‑ляд; адз. няма.

Царкоўнае хрысціянскае свята нараджэння Хрыста, якое адзначалася 25 снежня па ст. ст. і ў наступныя дні да вадохрышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакро́вы, ‑аў.

Царкоўнае свята, якое адзначаецца праваслаўнай царквой першага кастрычніка па старому стылю. «Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы», — гаворыцца ў прыказцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нікольнік ’лешч, які нерасціцца ў сярэдзіне мая’ (Жук.). Ад Школацаркоўнае свята ў гонар святога Міколы-цудатворца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партэ́сны ’шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне)’ (ТСБМ), партэ́с ’зладжанасць’ (Нас.). Рус. парте́сное пение ’шматгалосае’. Ад сяр.-лац. partēs ’галасы’: pars ’частка’ (Фасмер, 3, 209). У бел. з рус. або польск. partes ’ноты’, аб пасрэдніцтве якога і для рус. мяркуе Гараеў (Доп., 1, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́га ’паша для жывёлы’ (Нік. Очерки), ст.-бел. ругацаркоўнае ўгоддзе’ (Станг, Urkundensprache, 145). Стараж.-рус. руга ’плата; царкоўная маёмасць’, укр. ру́га ’царкоўная зямля, прызначаная на ўтрыманне святарства’. Запазычана з с.-грэч. ρόγα ’salarium’, вытворнага ад лац. rogāre (Міклашыч, 282; Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаварэ́з (БРС, Нас.), рус. головоре́з ’тс’. Утварэнне ад *golova + *rězati. Фармальна з гэтым словам супадае галаварэ́зцаркоўнае свята адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля’ (Нас.). У Шаталавай у гэтым значэнні зафіксавана галаварэ́зы. Параўн. і ўкр. дыял. головосі́к (таксама головосі́ки — мн. л.), головстве́ння (гл. Грынч.). Гэта, відавочна, калька царкоўнага ’паходжання. Але адкуль?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

царко́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да царквы (у 1 знач.), звязаны з рэлігіяй, царквой, набажэнствам. Царкоўны прыход. Царкоўнае вучэнне. Царкоўныя кнігі. Царкоўная музыка. // Які належыць царкве. Царкоўныя землі. // Які праводзіцца царквою, у царкве (у 2 знач.). Царкоўны шлюб.

2. Які мае адносіны да царквы (у 2 знач.). Царкоўная вежа. □ Гэта быў, трапіўшы сюды па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла. Лынькоў. Раненька, як толькі сонечныя пр[амя]ні пазалацілі царкоўныя крыжы, ударылі званы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)